Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
16 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень грамадскіх аб’яднанняў. Акцябраты сустрэліся на гадзіне зносін «Хто такія акцябраты?», а пасля здезйснілі прагулку «Акцябраты адкрываюць свет». Піянеры правялі інтэлектуальныя гульні «Што жадае стаць піянерам?», наведалі сайт і сацыяльныя сеткі ГА «БРПА» і разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю па ўборцы помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны «Абеліск».
З 11 па 16 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці
З 11 па 16 кастрычніка ў школе праходзіў традыцыйны тыдзень маці. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Зазірніце ў маміны вочы», а вучні 5- 11 класаў паўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў «Святло і шчасце для мане — маці». Дзякуючы творчай майстэрні мамы атрымалі паштоўкі, букеты, малюнкі, зробленыя самімі дзецьмі. 14 кастрычніка, у Дзень маці, вучні адправілі мамам відэапаштоўкі. Таксама на працягу тыдня праходзіла традыцыйная акцыя «Дзясятка для мамы».
Актыўны грамадзянін і яго прававая культура
12 кастрычніка для старшакласнікаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі», дзе вучні паразважалі наконт таго, навошта трэба развіваць сваю прававую культуру, як у гэтым дапамогуць веды аб прававой інфармацыі і дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі і здзейснілі віртуальнае падарожжа па Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 4 па 9 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў
Тыдзень пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Падлетак і закон», а працягнуўся тэматычнымі класнымі і інфармацыйнымі гадзінамі. Таксама сярод вучняў 5 — 6 класаў прайшоў прававы турнір “Закон і я”, а старшакласнікі сустрэліся за круглым сталом “Бяспека ў сацыяльных сетках”. Завяршыўся тыдзень Днём здароўя.