Суботні дзень беларускай пісьменнасці
Першая субота новага навучальнага года была прысвечана Дню беларускай пісьменнасці, які ў гэтым годзе сустракае горад Капыль Мінскай вобласці. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Францыск Скарына – першадрукар Беларусі”, а старэйшыя сабраліся за круглым сталом «Гісторыя беларускага пісьменства ў асобах».