Першы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»
Першы ўрок «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Гістарычная памяць – гэта захаванне і перадача нашчадкам ведаў аб гісторыі сваёй Айчыны, культуры, веры, гераізме продкаў, традыцыях і нацыянальных каштоўнасцях. Толькі дзякуючы памяці можна пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. Гістарычная памяць – гэта тое, што яднае кожнага з нас з іншымі беларусамі. Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага беларускага народа — абавязак кожнага з нас. Давайце будзем годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, будзем любіць, абараняць, берагчы нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь!
Свята першага званка
1 верасня ў 9.00 Хараўская сярэдняя школа па традыцыі сабрала вучняў, бацькоў, гасцей на свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Гук, які ўручыў школе спартыўны інвентар і камп’ютар. Таксама са словамі віншавання выступілі старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга і старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Белавежскі» філіяла «Айчына» Алена Маркаўна Міхалевіч.
Урачыстае мерапрыемства «Першы званок»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» запрашае навучэнцаў і іх бацькоў на ўрачыстае мерапрыемства «Першы званок», прысвечанае пачатку 2022/2023 навучальнага года, якое адбудзецца 1 верасня 2022 года ў 09.00.
Вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Мары нараджаюцца — мары спраўджваюцца!» з 17 па 19 жніўня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак» адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі “Мар! Дзейнічай! Перамагай!». Брэсцкую вобласць прадстаўляла педагагічная каманда выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі «Сонейка» дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа». У намінацыі «Лепшы педагог выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Фядотава Аляксандра Аляксандраўна, кіраўнік каманды аздараўленчага лагера «Сонейка». Педагагічная каманда аздараўленчага лагера «Сонейка» ўзнагароджана дыпломам «За актыўны ўдзел у конкурсе педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі». Віншуем і ганарымся!