З Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае 32-гі Дзень нараджэння, святочны і яркі. Таму аўторак у школе прайшоў святочна і ярка. Распачаўся дзень з акцыі «Салодкая паштоўка ад Вогніка», а працягнуўся працай фотазоны «З Днём нараджэння, БРПА!». Затым у піянерскай дружыне імя П.І.Клімука прайшоў піянерскі збор, дзе быў выбраны новы старшыня савета дружыны — Губарык Ганна. У святочнай абстаноўцы Скобля Аліна,якая ўжо стала членам ГА «БРСМ», павязала Ганне галстук лідара. Акцябрат і піянераў павіншавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава, сакратар ГА «БРСМ» школы Ангеліна Жур і  і талісман беларускай піянерыі — рысёнак Вогнік. Пасля збору ў рамках Тыдня народнага адзінства прайшоў квэст «У адзінстве — наш сіла», дзе прымалі ўдзел зборныя каманды акцябрат і піянераў, а капітанамі выступілі члены ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеЗ Днём нараджэння, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

Субота 17 верасня запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

17 верасня

Продолжить чтениеСубота 17 верасня запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

З 1 верасня па 10 верасня ў школе праходзіла Дэкада бяспечных паводзін

Дэкада традыцыйна пачалася з прафілактычных гутарак у класах на тэму «Мае бяспечныя паводзіны ў школе і дома, на вуліца і грамадскіх месцах», а працягнулася трэніровачнай эвакуацыяй з будынка школы. Таксама прайшлі пазнавальная праграма “Жыццё і бяспека”, вусны часопіс “Законы бяспекі”, адкрыты мікрафон “Мая бяспека – мая адказнаць”. На працягу дэкады настаўнікі яшчэ раз разам з вучнямі ўзгадалі  бяспечныя маршруты руху навучэнцаў “Дом-школа-дом”.

Продолжить чтениеЗ 1 верасня па 10 верасня ў школе праходзіла Дэкада бяспечных паводзін

Віншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!

10 верасня члены ГА «БРСМ» сабраліся за круглым сталом, каб абсудзіць планы на новы навучальны год. Пасля прайшла гульнёвая праграма «Моладзевы квіз», дзе перамогу святкавалі вучні 11 класа. Завяршылася сустрэча прыемным салодкім сталом для ўсіх удзельнікаў свята.

Продолжить чтениеВіншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!

З 6 верасня па 10 верасня ў школе праходзіў Тыдзень «Мастацтва жыць»

З мэтай фарміравання жыццяўстойлівых пазіцый у падлеткаў, падахвочванне да разважанняў аб каштоўнасці чалавечага жыцця і непаўторнасці свайго ўласнага жыцця ў школе прайшоў Тыдзень «Мастацтва жыць». Вучні прынялі ўдзел у занятку з элементамі трэнінгу «Вучымся думаць пазітыўна”, малявалі свае шчаслівыя мары. Завяршыўся тыдзень акцыяй “Усмешка на дзень – усмешка на ўсё жыццё”.

Продолжить чтениеЗ 6 верасня па 10 верасня ў школе праходзіў Тыдзень «Мастацтва жыць»