Шмат гора і пакутаў зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незлічоныя людскія страты, знішчаныя населеныя пункты, разбураная гаспадарка, разрабаваныя культурныя каштоўнасці – жудасны вынік ваеннага ліхалецця для нашай краіны. Дзеля захавання памяці пра мільёны савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, заканадаўчага забеспячэння абароны фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар’ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, справядлівай ацэнкі злачынстваў нацыстаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады вайны і пасляваенны перыяд 5 студзеня 2022 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».