Экскурсія ў школьны музей
26 лістапада вучні 5 класа, члены гуртка «Школьны музей» правялі сваю першую экскурсію. Іх слухачамі сталі навучэнцы 3 класа. Экскурсаводы расказалі пра побыт нашых продкаў, паказалі ім прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі. І хоць пяцікласнікі вельмі хваляваліся, экскурсія гасцям вельмі спадабалася.
Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»
Наведванне выставы
6 лютага вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 8 — 9 класаў «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Наведванне выставы
5 снежня вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 5 класа «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб ўспамінах ўдзельнікаў і відавочцаў ваенных падзей».
Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»
13 лістапада для вучняў 1 класа і 14 лістапада для вучняў 10 — 11 класаў было арганізавана наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Экскурсіі правялі члены ГА «БРСМ», кіраўнік і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей», якія расказвалі аб некаторых фактах генацыду на нашай тэрыторыі, аб зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Школьны музей наведалі госці з ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны»
На канікулах у школьным музеі «Спадчына» кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Чабацько С.С. разам з вучнямі 11 класа прымалі гасцей з ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Пружаны» у экспазіцыі «Беларуская хатка». Дзецям і вучням расказалі пра жыццё і быт нашых землякоў у мінулыя часы. Экскурсія была праведзена ў форме гульні, дзе госці сустрэліся з дамавым, разгадалі загадкі дамавога і гаспадыні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а ўсе астатнія госці атрымалі пажаданні на будучае.
Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»
Вучні 5 -6 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Удзельнікі аб’яднання «Школьны музей» расказалі аб некаторых фактах генацыду на нашай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»
Ва ўстанове адукацыі працуе выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе экспазіцыі распавядаюць пра палітыку генацыду, рабавання і гвалту на тэрыторыі нашай краіны. На гэты раз наведалі выставу вучні 7 — 8 класаў.