Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 3 «Добры дзень, родная Брэсцкая вобласць, або трэці цуд Беларусі — Брэсцкая крэпасць»

Трэці дзень лагера вярнуў усіх у Брэсцкую вобласць, а дакладней,  у Брэсцкую крэпасць. Пасля завочнай экскурсіі па мемарыльнаму комплексу выхаванцы адправіліся на спартландыю «Марафон перамог». Пакуль малодшы атрад адказваў на пытанні віктарыны «Вітамінная краіна», старэйшыя сабраліся на прагляд кінафільма «Брэсцкая крэпасць». Дзень завяршыўся прагулкамі «Па сцежках малой радзімы».

                                                                                                                                       

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 3 «Добры дзень, родная Брэсцкая вобласць, або трэці цуд Беларусі — Брэсцкая крэпасць»

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 2 «Падарожжа па Мінскай вобласці працягваецца, або другі цуд Беларусі — касцёл у в.Будслаў»

На другі дзень лагера выхаванцы працягнулі падарожжа па Мінскай вобласці і завіталі ў в.Будслаў, дзе знаходзіцца знакаміты касцёл. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіну зносін «Храмы і касцёлы Беларусі», спартыўныя спаборніцтвы «Скок-шоу», і пакуль малодшы атрад наведваў віктарыну «Навошта быць здаровым?», старэйшыя гулялі ў інтэлектуальную версію гульні «Марскі бой».

                                                                                                                                            

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 2 «Падарожжа па Мінскай вобласці працягваецца, або другі цуд Беларусі — касцёл у в.Будслаў»

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 1 «Падарожжа пачынаецца, або першы цуд Беларусі — возера Нарач»

У панядзелак 24 снежня адчыніў свае дзверы прышкольны лагер «Сонейка». На гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся на сем дзен у падарожжа па цудах Беларусі. У першы дзень выхаванцы лагера пазнаёміліся з першым цудам нашай краіны — возерам Нарач, прынялі ўдзел конкурсе малюнкаў, наведалі гульнёвую праграму «7 цудаў Беларусі», шукалі самых спартыўных падчас спартландыі «Хутчэй! Вышэй! Мацней!, здзейснілі прагулку ў зімовы лес, а таксама далі старт праекту «7 цудаў Беларусі ў мініяцюры».

                                                                                                                                               

 

 

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 1 «Падарожжа пачынаецца, або першы цуд Беларусі — возера Нарач»

Cуботні дзень бяспечных паводзін

Апошні дзень 2 чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам, таму пасля гульнёва-пазнавальнай праграмы “Гэтыя бяспечныя канікулы” ўсе адправіліся на онлайн-віктрыну па правілах дарожнага руху «Спадар дарожны знак», а завяршыўся дзень гульёвай праграмай «Мы — акцёры», дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на снезе, у спаборніцтвах на самую высокую снежную вежу і г.д., дэманструючы свае акцёрскія здольнасці. Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”, а вучні 6 — 8 класа наведалі з экскурсійнай праграмай Пружанскі дом рамёстваў.

                                                                                        

Продолжить чтениеCуботні дзень бяспечных паводзін

Адзіны дзень інфармавання ў снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

20 снежня старшакласнікі наведалі адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Будучыня Беларусі — гэта мы!». Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні , прысвечаныя наступным тэмам: «Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», «Дзіцячае «Еўрабачанне-2018», «Республіканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі».

                                                                                                                                                   

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або зімовым забавам на дарозе не месца

У трэці чацвер месяца — 20 снежня —  у школе прайшоў адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху. Члены атрада юных інспектараў дарожнага руху правялі акцыю «Зімовым забавам на дарозе не месца» і расказалі, як трэба сябе паводзіць паблізу дарогі ў дваровых тэрыторыях, каб зімовыя гульні заўсёды былі вясёлыя і прыносілі толькі радасць і смех. Таксама 19 снежня перад вучнямі выступіў участковы інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх Анур’еў Я.В., які яшчэ раз засяродзіў увагу на паводзінах дзяцей на дарозе, выкананне правілаў дарожнага руху і наяўнасць флікераў.

                                                                                                                  

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або зімовым забавам на дарозе не месца

Круглы стол «100 гадоў адкрыццяў і дасягненняў»

18 снежня вучні 10 — 11 класа наведалі круглы стол «100 гадоў адкрыццяў і дасягненняў», які быў прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. На круглам стале выступілі члены ГА «БРСМ», якія адправіліся спачатку з усімі ўдзельнікамі ў гістарычнае мінулае краіны, а пасля на некалькі хвілін — у будучае. Падчас круглага стала таксама былі падведзены вынікі конкурса сачыненняў і лепшая работа атрымалася ў Шаўчэнкі Дар’і, вучаніцы 10 класа.

                                                                                                                                        8

Продолжить чтениеКруглы стол «100 гадоў адкрыццяў і дасягненняў»

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Снежань 2018 г.

20 снежня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Будучыня Беларусі — гэта мы!»

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», «Дзіцячае «Еўрабачанне-2018», «Республіканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Снежань 2018 г.

Cуботні дзень правоў чалавека

Суботні дзень 15 снежня быў прысвечаны правам і абавязкам чалавека. Вучні наведалі гадзіну зносін «Правы і абавязкі чалавека ў грамадстве» і мультурок «Азбука правоў дзіцяці». Таксама ўсе разам здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце «mir.pravo.by», а пасля сталі ўдзельнікамі круглага стала «Традыцыі праваслаўнай веры» з удзелам настаяцеля  Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Вучні 4 — 10 класа адправіліся на мерапрыемствы занальнага цэнтра ў Мокраўскі ВПК д/с-СШ, адкуль вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі, новымі ведамі і ІІІ месцам у таварыскім турніры па шашках.

                                                                        

 

Продолжить чтениеCуботні дзень правоў чалавека