Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці

Трэці чацвер месяца ў школе традыцыйна прайшоў як адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху. На гэты раз вучняў чакаў не толькі інфармацыйны экспрэс «Дарожныя знакі. Яшчэ раз аб галоўным». Вучні разам з класнымі кіраўнікамі разгадвалі крыжаванкі і паказвалі свае веды  правіл дарожнага руху. Самыя хуткія і самыя правільныя адказы далі вучні 3 і 7 класаў.

                                                                                                                           

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці

Cуботні дзень здароўя

Першая субота III цвэрці прайшла пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». Адкрылі суботу лыжныя спабоніцтвы, а працягнулі віктарына “Пра здаровы лад жыцця” і гадзіна зносін «Навошта чалавеку правільная асанка?», завяршыўся дзень гульнёва-пазнавальнай праграмай «На варце здароўя!». Таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юны турыст» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па спартыўным арыентаванні, каманда старшакласнікаў — у лыжных спаборніцтвах, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» — у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”. Субота прайшла насычана і цікава, а значыць быць такой і ўсёй трэцяй чвэрці!

                                                                                   

 

Продолжить чтениеCуботні дзень здароўя

Акцыя «Падкармі птушачку»

Вучні 1 — 6 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Падкармі птушачку» у рамках абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеАкцыя «Падкармі птушачку»

Наведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

У першы школьны дзень ІІІ чвэрці вучні старэйшых класаў наведалі ў бібліятэцы тэматычную выставачную экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, дзе маглі ўзяць пазнавальныя кнігі па дадзенай тэматыцы, каб прачытаць дома.

Продолжить чтениеНаведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»

У апошні дзень 2018 года выхаванцы наведалі  замак Радзівілаў, які зназодзіцца ў г.п.Мір Гродзенскай вобласці. Пасля круглага стала «Замак роду Радзівілаў» усе дружна адправіліся на конкурс малюнкаў і майстар-клас «Мая правільная асанка», пасля пагулялі на свежым паветры. Напрыканцы дня ў лагер завітаў сам Дзед Мароз разам з унучкай Снягуркай і пакінуў пад елачкай кожнаму падарунак. Дзень завяршыўся майстар-класам «Навагодняя паштоўка».

                                                                                                                                         

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 5 «Сустракай нас, Магілёўская вобласць, або пяты цуд Беларусі — Бабруйская крэпасць»

На пяты дзень змены хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся ў Магілёўскай вобласці і пазнаёміліся з Бабруйскай крэпасцю. Таксама сёння прайшлі малыя алімпійскія гульні і інтэлектуальны турнір «Разумнікі і разумніцы», старэйшы атрад паспеў прыняць удзел у акцыі «Абеліск» і наведаць помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны.

                                                                                                                                       

 

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 5 «Сустракай нас, Магілёўская вобласць, або пяты цуд Беларусі — Бабруйская крэпасць»

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 4 «Ператвараемся ў пілігрымаў, або чацвёрты цуд Беларусі — Сафійскі сабор у Полацку»

Дзень пачаўся з віктарыны «Ў», прысвечанай помніку літары «Ў», які знаходзіцца ў Полацку, а працягнуўся работай праекту «7 цудаў Беларусі ў мініяцюры». Таксама сёння прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах і конкурс пазлаў «Славутасці маёй малой радзімы».

                                                                                                                                       

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 4 «Ператвараемся ў пілігрымаў, або чацвёрты цуд Беларусі — Сафійскі сабор у Полацку»

Да сустрэчы, 2018 год! Добры дзень, год 2019!

28 снежня Дзед Мароз і Снягурка прыходзілі ў школу ажно тры разы! З самай раніцы іх паклікалі вучні пачатковых класаў і яны ўсе разам шукалі Новы год. На гэтым прыгоды Дзеда Мароза і Снягуркі не скончыліся, і героі адправіліся разам з вучнямі 5 — 7 класаў за прыгодамі Новага года. Старшакласнікі запрасілі гэтых казачных герояў да сябе на вечар «За 5 хвілін да Новага года». Дзед Мароз і Снягурка прыходзілі не адны, а з гномамі, сімвалам 2018 года — Сабачкам і сімвалам 2019 года — Свінкай, Снежнай Каралевай, Снегавікамі. Не абышлося  без карагодаў і чытання вершаў пад елачкай, таксама кожны ўдзельнік свята мог дакрануцца да чароўнага посаха Дзеда Мароза і загадаць жаданне.

                                                                                                 

Продолжить чтениеДа сустрэчы, 2018 год! Добры дзень, год 2019!