Школа Актыўнага Грамадзяніна. Студзень 2019 г.
24 студзеня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі».
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці»; «XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі»; «XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»; «Гульцы НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў «Залатой шайбы».
Суботні дзень пазітыву і добрага настрою
Субота 19 студзеня прайшла ў рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Галоўным мерапрыествам дня стала забаўляльная праграма «На хвалі гумару», дзе пры дапамозе вясёлых конкурсаў, смешных заданняў і цікавых адказаў удзельнікі яшчэ раз даказалі сабе і ўсім прысутным «…як здорава на свеце жыць!». На працягу дня кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі «Усміхнемся разам». Таксама прадстаўнікі 3 класа наведалі мерапрыемтсвы ў рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ, адкуль врянуліся з дыпломам ІІІ ступені.
Сустрэча з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім
18 студзеня на гадзіну зносін «Калядныя святкі» да вучняў пачатковых класаў завітаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі, які павіншаваў усіх прысутных з каляднымі святамі, а таксама расказаў пра адно з самых старажытных свят хрысціян — Хрышчэнні Гасподнім.
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, або знакі гэтыя ведайце, дзеці
Трэці чацвер месяца ў школе традыцыйна прайшоў як адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху. На гэты раз вучняў чакаў не толькі інфармацыйны экспрэс «Дарожныя знакі. Яшчэ раз аб галоўным». Вучні разам з класнымі кіраўнікамі разгадвалі крыжаванкі і паказвалі свае веды правіл дарожнага руху. Самыя хуткія і самыя правільныя адказы далі вучні 3 і 7 класаў.
Cуботні дзень здароўя
Першая субота III цвэрці прайшла пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». Адкрылі суботу лыжныя спабоніцтвы, а працягнулі віктарына “Пра здаровы лад жыцця” і гадзіна зносін «Навошта чалавеку правільная асанка?», завяршыўся дзень гульнёва-пазнавальнай праграмай «На варце здароўя!». Таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юны турыст» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па спартыўным арыентаванні, каманда старшакласнікаў — у лыжных спаборніцтвах, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» — у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”. Субота прайшла насычана і цікава, а значыць быць такой і ўсёй трэцяй чвэрці!
Акцыя «Падкармі птушачку»
Вучні 1 — 6 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Падкармі птушачку» у рамках абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак».
Наведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР
У першы школьны дзень ІІІ чвэрці вучні старэйшых класаў наведалі ў бібліятэцы тэматычную выставачную экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, дзе маглі ўзяць пазнавальныя кнігі па дадзенай тэматыцы, каб прачытаць дома.