Адпрацоўка планавай эвакуацыі
1 сакавіка ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ва ўстанове адукацыі прайшла практычная адпрацоўка планавай эвакуацыі, таксама класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя веснікі «Паведамленне аб небяспецы і дзеянні ў дадзенай сітуацыі».
Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)
У чацвёрты чацвер месяца вучні 8-11 класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «Ганаровае званне — абаронца Айчыны», падчас якога разгледзелі і абмеркавалі наступныя тэмы «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)», «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Мая адказнасць за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій», якая праводзілася ў рамках адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!».
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Люты 2019 г.
28 лютага пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Ганаровае званне — абаронца Айчыны».
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь»; «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)»; «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў пачаўся з марафона добрых спраў, а працягнуўся пазнавальнай праграмай «Зорка акцябронка» і піянерскім зборам «БРПА — мая сям’я», а завяршыўся праглядам і абмеркаваннем кінафільма «Цімур і яго каманда». Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у VII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», дзе занялі ІІ месца!
Мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны
22 лютага вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у спартыўнай праграме «Юныя абаронцы», старэйшыя вучні прынялі ўдзел у шоу-праграме «Містэр школы-2018», дзе перамогу атрымаў Неміровіч Дзмітрый, вучань 8 класа. Таксама на працягу дня праходзіла акцыя «Намалюем паштоўку разам», у якой мог прыняць удзел кожны жадаючы.
Акцыя «Размаўляем па-беларуску»
21 лютага вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Размаўляем па-беларуску», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Напрацягу дня ў школе працавалі настпуныя пляцоўкі «Пераклады», «Знайдзі слова ў слове», «Роднае слова на роднай мове», а таксама ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у агульнашкольным дыктанце «Матчына мова, родная мова» і наведаць выставу ў бібліятэцы «Слоўнік — твой надзейны сябар». І самае галоўнае, напрацягу дня ў школе гучала родная беларуская мова.