Cуботні дзень малой радзімы
Апошняя субота месяца была прывечана малой радзіме. Вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа «Дарога да Пружан», а старэйшыя працавалі з творчай мастэрні «Новае жыццё другаснай сыравіне».
Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў школе прайшлі акцыя «Зрабі правільны выбар», інфармацыйны веснік «22 верасня — Сусветны дзень без аўтамабіля», конкурс малюнкаў «Экалогія і мы».
Cуботні дзень міру
З 9 верасня па 14 верасня ў школе праходзіў Тыдзень спорту і здароўя
Вучні з 1 па 4 клас прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме «У гасцях у Вітамінкі», астатнія распачалі спаборніцвы па настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы.
З 9 верасня па 14 верасня ў школе праходзіў Тыдзень «Мастацтва жыць»
Тыдзень адкрыла акцыя «Усмешка на дзень — усмешка на ўсё жыццё» і калекцыя выдатных слоў.