Экскурсія ў ААТ «Агра-Калядзічы»
3 снежня ў рамках тыдня прафарыентацыі і факультатываў «Мая прафесійная мара» і «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» навучэнцы старэйшых класаў наведалі ААТ «Агра-Калядзічы». Вучням расказалі пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, правялі па адміністрацыйным будынку гаспадаркі, а некаторыя і пасядзелі ў крэсле дырэктара. Святлана Мікалаеўна Ляўковіч расказала аб магчымасцях атрымання мэтавага накіравання для паступлення на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. А таксама вучні наведалі МТК у аг.Калядзічы і камбікормавы завод, на якім пазнаёміліся з асаблівасцямі вытворчасці камбікорму.
Гадзіна зносін «У краіне Піянерыі»
3 снежня ў рамках шэфскай работы было праведзена мерапрыемства «У краіне Піянерыі». Вучні 8 класа (шэфы) запрасілі да сябе на гадзіну зносін 5 клас, дзе ўспомнілі пра гісторыю піянерскага руху, аб атрыбутыцы, якая была раней. Педагог прадэманстравала гучанне горна і барабана. Вучні былі захопленыя і змаглі самі дакрануцца да гісторыі. А ў канцы мерапрыемства, шэфы правялі віктарыну. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.
XII раённы інклюзіўным фестываль #ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА
3 снежня навучэнцы ДУА» Хараўская сярэдняя школа» прынялі актыўны ўдзел у XII раённым інклюзіўным фестывалі #ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА. Свята было прымеркавана да Міжнароднага Дня інваліда. Гэты фестываль нагадаў усім, што кожны чалавек унікальны, а творчасць, дабрыня і паразуменне — гэта вялікая сіла. Школьнікі глядзелі выступленні, натхняліся сілай духу ўдзельнікаў і вучыліся бачыць свет з розных бакоў.
3 25 лістапада па 1 снежня ў школе прайшоў тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)
З 18 лістапада па 22 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт
З 11 лістапада па 16 лістапада прайшоў Тыдзень барацьбы з курэннем
З 11 лістапада па 16 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень барацьбы з курэннем. Мэта тыдня: прафілактыка курэння сярод выхаванцаў; стварэнне ў падлеткавым асяроддзі менталітэту, заснаванага на патрэбы ў здаровым ладзе жыцця. На працягу тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, гадзіна зносін «Не пачынайце курыць!».