СуперЗорачка. Лістапад і квэст-гульня «Школьнае жыццё»
Каманда «Дзьмухаўцы» паспяхова справілася з заданнем лістапада і прайшла квэст-гульню «Школьнае жыццё». Самімі з сабой спаборнічаць не цікава, таму каманда запрасіла іншых акцябрат школы. Піянеры і члены БРСМ падрыхтавалі шмат выпрабаванняў, з якімі «дзьмухаўцы» Рыта, Дзяніс, Саша, Мацвей і Каця лёгка справіліся. І яшчэ раз даказалі, што АКЦЯБРАТЫ-ДРУЖНЫЯ РАБЯТЫ!
З 23 па 28 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем
Тыдзень барацьбы з курэннем пачаўся з інфармацыйных гадзін «21 лістапада-Міжнародны дзень адмовы ад курэння». Для пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін «Беражы сваё здароўе», вучні 5-8 класаў наведалі пазнавальную праграму «Курэнне і яго наступствы».
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў»
Чацвёртыя класныя гадзіны лістапада ў 5 — 7 класах прайшлі ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». У лістападзе вучняў запрасіў на сустрэчу адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў».
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)
26 лістапада старшакласнікі размаўлялі на тэму «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць». Падчас мерапрыемства старшакласнікі пазнаёміліся са сродкамі масавай інфармацыі і камунікацыі як з адным з найважнейшых інстытутаў сучаснага грамадства, разледзелі закон аб СМІ, а таксама засяродзілі ўвагу на асабістай інфармацыйнай бяспецы.
З 16 па 21 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»
Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт» пачаўся з інфармацыных гадзін “Хто прыдумаў інтэрнэт” і “Асновы бяспекі ў сетцы інтэрнэт”. Віктарына “Што я ведаю пра бяспечную работу ў Інтэрнэце” знайшла самых кемлівых. Пазнавальная праграма “Тэрыторыя Інтэрнэта” расказала вучням пачатковай школы пра сусветную павуціну.
Гадзіна зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
У трэці чацвер лістапада у рамках Адзіных дзён ведаў ПДР члены атрада ЮІД правялі гадзіны зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей», дзе яшчэ раз нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам правілы пераходы праезнай часткі дарогі і практычна замацавалі атрыманыя веды.