Палескія рабінзоны. Май. «Рабінзоны і турызм»

Вось і падышлі да завяршэння прыгоды каманды «Дзьмухаўцы» і іх сябра Рабінзона Круза. Акцябраты адказна падыходзілі да выканання ўсіх заданняў на працягу года, таму фінальнае майскае заданне стала сапраўдным турыстычным святам. Пасля выбару маршруту руху юныя рабінзоны разбілі ўласны лагер, па дарозе назбіраўшы «Прыродную аптэку». Цэнтральнай падзеяй стала вогнішча, бо вогнішча-гэта больш, чым агонь. Гэта цэнтр турыстычнага лагера. Гэта сухое адзенне і гарачая вада. Гэта месца зносін, цяпло і ўтульнасць. Але вогнішча-гэта яшчэ і акумулятар бадзёрасці і энергіі. Ні адно падарожжа, ні адзін паход не абыходзіцца без вогнішча. Калі ёсць вогнішча, значыць будзе і турыстычная кухня. Акцябраты выканалі ўсе заданні мая, атрымалі апошні пазл карты рабінзонаў і, склаўшы іх, прачыталі пасланне пра далейшы лёс Рабінзона Круза. Гульня пройдзена, а наперадзе акцябрат чакаюць новыя прыгоды ў краіне Піянерыі, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Май. «Рабінзоны і турызм»

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

30 мая прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Свята пачалося з віншавання ад  гасцей: першага намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Таццяны Анатольеўны Вараб’ёвай, старшыні Хараўскога выканаўчага камітэта Алены Рыгораўны Пстыгі, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Агра-Калядзічы» Аляксандра Васільевіча Гука. Свята працягнулася ўручэннем лепшым вучням  дыпломаў раённых і абласных творчых і інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Напрыканцы сустрэчы выпускнікі перадалі ключ ведаў дзесяцікласнікам, выдатнікам вучобы, і пажадалі ўсім прысутным добрага лета.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

Захаваць памяць пра вялікія подзвігі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

28 мая вучні школы наведалі рэканструкцыю бою на гісторыка-культурным комлексе «Лінія Сталіна» і з экскусійнай праграмай прайшліся па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Юным экскурсантам правялі аглядную экскурсію па музею, у выніку якой яны змаглі больш даведацца аб трагічных старонках гісторыі нашай краіны і гераічным подзвігу беларускага народа. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы вайны, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў бітвах з фашысцкімі захопнікамі.

Продолжить чтениеЗахаваць памяць пра вялікія подзвігі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Наведванне выстаў у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

Да года гістарычнай памяці і з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцы школы наведалі музей–сядзібу» Пружанскі палацык», дзе пазнаёміліся з выставамі «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». Падчас агляднай экскурсіі дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі генеральнай пракуратурай у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Продолжить чтениеНаведванне выстаў у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

Наведванне конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills»

26 мая старшакласнікі з прафарынтацыйнай праграмай наведалі г.Кобрын, дзе праходзіў  конкурсаў прафесійнага майстэрства «WorldSkills», з мэтай фарміравання станоўчага іміджу прафесійнай адукацыі, павышэнне прэстыжу рабочых прафесій і ўзроўню інфармаванасці прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў Брэсцкай вобласці. Вучні наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы, арганізаваныя ўстановамі сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

Продолжить чтениеНаведванне конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills»

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у маі «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-9)

26 мая для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі» (аб развіцці харчовай прамысловасці). Сустрэча складалася з двух блокаў: «Забеспячэнне харчовай бяспекі — адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі» і «Якасная прадукцыя, рацыянальнае харчаванне — залог здароўя нацыі, дабрабыту ў краіне».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у маі «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-9)

З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Не наркотыкам»

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага і пазітыўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця і адмоўнага стаўлення да ўжывання псіхаактыўных рэчываў ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень «Не наркотыкам». Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Здаровы лад жыцця – наш выбар”, старшакласнікі сабраліся на спаборніцтвах па валейболу.

Продолжить чтениеЗ 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Не наркотыкам»

З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Піянерыі-100»

На працягу тыдня піянеры і акцябраты школы прынялі ўдзел у конкурсах і мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння піянерскай арганізацыі. Лепшымі ў піянерскім марафоне «Мы-грамадзяне краіны Піянерыя сталі» акцябраты 2 і 3 класа, а таксама піянеры 5 класа. Перможцы раённага і абласных этапаў піянерскага квіза былі ўзнагароджаны дыпломам фіналіста гульні на рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства», якія праходзіў у г.Мінску. Завяршыўся тыдзень удзелам піянерскай дружыны ў раённым фестывалі БРПА «100 ПІЯНЕРСКІХ ГАДОЎ».

Продолжить чтениеЗ 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Піянерыі-100»

З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень турызму і краязнаўства

На працягу тыдня прайшлі конкурс малюнкаў «Краявіды роднага краю», майстар-клас “Юныя турысты”, экскурсія “Народныя ўмельцы нашага аграгарадка”. Таксама вучні прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе кветак, здзейснілі віртуальнае падарожжа па славутасцях Беларусі і турыстычны паход на р.Ясельда,члены аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» правялі інтэрактыўныя экскурсіі ў школьны музей.

Продолжить чтениеЗ 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень турызму і краязнаўства