Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Самакіраванне — гэта школа юнага лідара!

16 ліпеня ШАГ быў прысвечаны самакіраванню. Выхаванцы лагера вучыліся працаваць у камандзе, спрабавалі сябе ў ролі лідараў школьнага самакіравання, пазнаёміліся з дзейнасцю школьнага самакіравання і напрыканцы сустрэчы выпрацавалі 10 правіл сапраўднага лідара.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Самакіраванне — гэта школа юнага лідара!

Лагер «Сонейка». Навіны дня экалогіі

15 ліпеня выхаванцы лагера жылі пад дэвізам «Беражы сваю планету, бо іншай у нас няма», а гэта значыць, што 15 ліпеня ў лагеры прайшоў дзень экалогіі. Атрады зрабілі выставы экалагічных знакаў, паўдзельнічалі ў пазнавальнай праграме «Экалогія і я», здзейснілі прагулку «Прырода нашага краю».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня экалогіі

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Прафсаюз-гарант сацыяльнай абароны»

Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» працягваюць сустрэчы на дыялогавых пляцоўках да Года гістарычнай памяці. Сёння перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы Насытка С.У., якая пазнаёміла прысутных з дзейнасцю прафсаюзаў нашай краіны, а таксама адказала на пытанні. Напрыканцы сустрэчы прайшла дзелавая гульня «Я — член прафсаюза».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Прафсаюз-гарант сацыяльнай абароны»

Лагер «Сонейка». Навіны дня дзіцячай ініцыятыўнасці

Аўторак 15 чэрвеня быў прысвечаны дзіцячай ініцыятыўнасці. Дэвізам дня сталі словы вядомай дзіцячай песні: «Будучыня за намі!». Сёння атрады самастойна спрабавалі правесці спартыўныя спаборніцтвы, акцябрат сабраў на гульнёвай праграме рысёнак Вогнік, а піянеры сустрэліся на гульнёвай праграме «У краіне Піянерыі». Таксама сёння дзеці-трэнеры праводзілі заняткі на творчых пляцоўках у рамках праекта «Роўны навучае роўнага».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня дзіцячай ініцыятыўнасці

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню»

 14 чэрвеня ў прышкольным лагеры «Сонейка» прайшла дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь-інвестыцыі ў будучыню». Выхаванцы пазнаёміліся з дзейнасцю дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь, наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, прыдумалі акцыі, якія змогуць правесці члены ГА «БРПА » і ГА» БРСМ » у лагеры, а таксама згулялі ў «Сваю піянерскую гульню».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці «Інвестыцыі ў моладзь — інвестыцыі ў будучыню»

Лагер «Сонейка». Навіны дня здароўя

Каб быць здаровым неабходна не толькі займацца спортам, але і жыць з добрым настроем, выконваць парады здаровага ладу жыцця, правільна харчавацца . Таму дэвізам дня сённяўшняга стала знакамітая прыказка  «У здаровым целе — здаровы дух». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выявілі самых меткіх падчас спартыўных спаборніцтваў, прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Калі хочаш быць здаровым…». Завяршыўся дзень традыцыйным карнавалам «МАСКАМ РАДыя».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня здароўя

Поспехаў у дарослым жыцці!

10 чэрвеня васьмі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залатая медалістка Барысевіч Ангеліна. Пасля ўрачыстай часткі Маленькі Прынц і выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2022.У канцы вечара першакласнікі ўручылі выпускнікам зорачкі і пажадалі поспехаў у дарослым жыцці.

Продолжить чтениеПоспехаў у дарослым жыцці!

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Калектыўна творчая справа — ні дня без справы!

9 ліпеня выхаванцы 3 атрада прышкольнага лагера «Сонейка» правялі летні ШАГ «Лета-час дзейнічаць. Калектыўна творчая справа-ні дня без справы!». Хлопчыкі і дзяўчынкі прысвяцілі сваю справу экалогіі і падрыхтавалі экалагічную замалёўку «Здавайце батарэйкі» і выступілі з ёй перад іншымі атрадамі.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Калектыўна творчая справа — ні дня без справы!

Экскурсія ў ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

31 мая вучні наведалі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, які знаходзіцца ў г.Кобрыне. Вучні пазнаёміліся не толькі з жыццём і дзейнасцю знакамітага палкаводца, але і даведаліся пра гісторыю горада ад старажытных дзён да дзён сённяшніх. Уразілі прысутных багатая калекцыя ўзбраення, якое прымянялася у войнах на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з Сярэднявечча і да Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

Турыстычны паход да Сусветнага дня без тытуню

31 мая, у Сусветны дзень без тытуню, вучні школы адправіліся ў турыстычны паход, яшчэ раз даказваючы, што для здаровага ладу жыцця непатрэбны не толькі тытунь, але і астатнія шкодныя звычкі. Быць здаровым сёння — гэта не толькі модна, але і карысна. Вучні Хараўской сярэдняй школы за свет без тытунёвага дыму!

Продолжить чтениеТурыстычны паход да Сусветнага дня без тытуню