Удзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»
Члены Савета старшакдаснікаў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведалі Бярозаўскае лясніцтва, дзе з ахвотай папрацавалі.
Члены Савета старшакдаснікаў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведалі Бярозаўскае лясніцтва, дзе з ахвотай папрацавалі.
На працягу тыдня вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Няма мілей ад маёй маці”, для ўсіх жадаючых працавала творчая майстэрня “Букет для мамы”. Савет старшакласнікаў арганізаваў і правёў акцыю «Фотастужка “Усё на зямлі пачынаецца з мамы”. Таксама ў класах прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. А 14 кастрычніка кожны клас адправіў відэапаштоўку сваім матулям.
14 кастрычніка старшакласнікі наведалі інфармацыйныя гадзіны «Памяці ахвярам Брэсцкага гетта», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня пачатку масавага знішчэння вязняў Брэсцкага гетта ў перыяд акупацыі горада ад нямецка-фашчысцкіх захопнікаў». Колькі б не мінула гадоў, мы павінны памятаць пра тыя трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць усё магчымае, каб нічога падобнага не паўтарылася на Зямлі, і памятаць. Сённяшні 7 урок стаў для старшакласнікаў не проста ўрокам у школе, а ўрокам жыцця, і дапаможа зрабіць правільныя высновы і тварыць на карысць нашай мірнай краіны.
Шмат гора і пакутаў зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незлічоныя людскія страты, знішчаныя населеныя пункты, разбураная гаспадарка, разрабаваныя культурныя каштоўнасці – жудасны вынік ваеннага ліхалецця для нашай краіны. Дзеля захавання памяці пра мільёны савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, заканадаўчага забеспячэння абароны фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар’ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, справядлівай ацэнкі злачынстваў нацыстаў і іх памагатых, нацыяналістычных фарміраванняў у гады вайны і пасляваенны перыяд 5 студзеня 2022 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».
Традыцыйна ў кастрычніку вучні школы прымаюць удзел у Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», які праводзіцца ў рамках міжнародных калядных адукацыйных чытанняў па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Пятніца 30 верасня ў школе пачалася для педагогаў з прыемных букетаў, нечаканых сувеніраў, бяспройгрышнай латарэі і музычных кампазіцый у гонар настаўнікаў. Усё таму што 30 верасня ў школе прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На працягу дня на перапынках працавалі музычная пляцоўка, фотазона. Незвычайнымі былі ў гэты дзень і ўрокі, якія вялі старшакласнікі. Вучні-«настаўнікі» з усёй сур’ёзнасцю паставіліся да працоўнага дня, падрыхтавалі планы-канспекты ўрокаў, раіліся з настаўнікамі-прадметнікамі, і стараліся на ўроках быць падобнымі да сваіх любімых настаўнікаў.
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.
Пiянеры дружыны iмя П.I.Клiмука Шолахава Кацярына і Казачэнка Яна прыняліудзел у лiтаратурным чэленджы #Льеццамова у рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне,мая родная мова».
Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». На старт выйшлі вучань 1 класа Халецкі Назар з мамай Аленай, вучань 1 класа Гарбар Максім з мамай Анастасіяй, вучаніца 2 класа Ігнацьева Валерыя з мамай Марынай, вучань 2 класа Новік Савелій з татам Віталіем, вучань 4 класа Рогаў Кірыл з мамай Любоўю, вучань 4 класа Кадука Арцём з татам Аляксандрам. Кожная сям’я атрымала дыплом у асобнай намінацыі, а агульную перамогу святкавалі спорт і сяброўства. Дзякуй арганізатарам за цікавыя конкурсы, удзельнікам за яскравыя моманты і кожнаму прысутнаму за атмасферу.
У рамках акцыі прайшлі агульнашкольная ранішняя гімнастыка для ўсіх вучняў шолы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “У гасцях у Вітамінкі” і спартыўных эстафетах “Да здароўя – напергонкі”. Старэйшыя класы праглядвалі і абмеркоўвалі відэаролікі “Бяспечныя паводзіны ў Інтэрнэце”, а таксама наведалі інфармацыйны веснік “Прафілактыка ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, алкаголю, тытунёвай і нетытунёвай прадукцыі”. На занятках па асновах бяспекі жыццядзейнасці прайшлі майстар-класы “Як зберагчы сябе ад траўмы”.