Зімовыя прыгоды на канікулах. Навагоднія святы

29 снежня ў школе для вучняў прайшлі навагоднія святы. У гэты дзень акрамя Дзеда Мароза і Снягуркі да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі Бабуся Ягуся, Забавушка і Занудушка, вядомыя блогершы, а таксама жыхары казачнага лесу. Святы прайшлі цікава і весела. Няхай так жа пройдзе ўвесь надыходзячы 2023 год.

Продолжить чтениеЗімовыя прыгоды на канікулах. Навагоднія святы

Акцыя «Піянеры запрашаюць у Новы год»

У апошнія дні ІІ чвэрці піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Піянеры запрашаюць у Новы год», дзякуючы якой у школе цяпер з’явілася 3 новых елачкі, а на іх 135 шарыкаў-пажаданняў — ад вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы.

Продолжить чтениеАкцыя «Піянеры запрашаюць у Новы год»

Дзень карнавальнага касцюма

Па традыцыі апошні дзень ІІ чвэрці ў школе быў аб’яўлены Днём карнавальнага касцюма, які ініцыіраваў Савет старшакласнікаў. Члена школьнага атраду правапарадку «Віцязі» былі адказныя за парадак падчас музычных школьных перапынкаў. Хто толькі сёння не прыйшоў у школу! А самае галоўнае, кожны герой змог зрабіць не толькі фотаздымак на памяць, але і падарыць прысутным трохі чараўніцва ў пераднавагодні час.

Продолжить чтениеДзень карнавальнага касцюма

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

22 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, ствараем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці). Актывісты ГА «БРСМ» пазнаёміць навучэнцаў са зместам трох інфармацыйных блокаў: «Без тэрміну даўніны (пошукавая і даследчая дзейнасць)»; «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць»; «Гістарычная памяць-сувязь часоў і пакаленняў». Пасля ўсе разам паразважалі над выказваннем «Год гістарычнай памяці павінен ператварыцца ў стагоддзе гістарычнай памяці». Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у снежні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-4)

Гадзіна зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае»

21 снежня піянеры школы правялі для акцябрат гадзіну зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае». Актывісты піянерскай дружыны расказалі малодшым сябрам пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах, асаблівую ўвагу звярнуўшы на паводзіны падчас галалёду. А пасля ўручылі кожнаму «карысныя» закладкі з парадамі па бяспецы зімой.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае»

Удзел у губернатарскай елцы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

20 снежня дэлегацыя вучняў школы наведала тэатралізаванае прадстаўленне ў г.Брэсце ў рамках акцыі «Нашы дзеці», якое сабрала 1,5 тысячы дзетак з усёй Брэсцкай вобласці. Усіх гледачоў павіншаваў з наступленнем навагодніх святаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. У палацы спорту «Вікторыя» акрамя прадстаўлення было арганізавана шмат забаўляльных пляцовак. І канечне, кожны вярнуўся дадому з салодкім навагоднім падарункам.

Продолжить чтениеУдзел у губернатарскай елцы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма»

На апошнім вучэбным тыдні вучні 5 — 7 класаў правялі ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на класных гадзінах конкурсы малюнкаў «Мая малая радзіма», дзе не толькі памалявалі краявіды роднага краю, але і абмеркавалі гсіторыю ўзнікнення назваў аграгарадкоў «Калядзічы» і «Харава», а таксама паразважалі пра будучыню сваіх родных мясцін.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма»

Елак шмат не бывае!

Да Новага года застаецца ўсё менш і менш дзён, таму самы час рыхтаваць навагоднюю прыгажуню. На працягу тыдня вучні школы прымалі ўдзел у конкурсе навагодніх елак «Парад елак-2022». Старасты класа, як арганізатары конкурсу, сталі членамі журы. Цяпер на падаконніках у школе стаіць шмат розных елак. А пераможцаў конкурсу мы даведаемся на выніковай лінейцы 23 снежня.

Продолжить чтениеЕлак шмат не бывае!

Інфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

15 снежня члены школьнага атрада ЮІД «Светлафор» правялі інфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці”. Яны нагадалі пра правілы бяспечных паводзін зімой на дарозе, а таксама кожнаму вучню ўручылі закладкі «Зімовыя правілы бяспекі».

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік “Зімовыя пасткі на дарогах. Як іх абысці” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

З 5 снежня па 10 снежня ў школе праходзіў Тыдзень па правах чалавека

З мэтай фарміравання элементарных агульнапрынятых нормаў і правілаў паводзінаў у соцыуме, даць дзецям паняцце, што кожны чалавек, дзіця валодае роўнымі правамі, раскрыць змест правоў чалавека, дзяцей; развіваць талерантнасць, пачуццё свабоды, справядлівасці, грамадзянскія пачуцці ў школе з 5 снежня па 10 снежня прайшоў Тыдзень па правах чалавека.

Продолжить чтениеЗ 5 снежня па 10 снежня ў школе праходзіў Тыдзень па правах чалавека