Падвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Агульнашкольная лінейка 3 красавіка была прысвечана не толькі пачатку новай чвэрці. Дырэктар школы  Сідарук Н.М. нагадала ўсім прысутным, што 2 красавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыканцы лінейкі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў на канікулах, а таксама ўдзельнікам анлайн-канікул былі ўручаны дыпломы і сертыфікаты «Антыдвойка».

Продолжить чтениеПадвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Гадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

17 сакавіка ў класах прайшлі тэматычныя гадзіны зносін «Свет дарожных знакаў», на якіх вучні яшчэ раз успомнілі Правілы дарожнага руху, больш увагі надаючы дарожным знакам, а таксама пагутарылі аб Правілах дарожнага руху для ведасіпедыстаў, засяродзіўшы ўвагу на тым, што на дарозе можна рухацца на веласіпедзе толькі з 14 гадоў.

Продолжить чтениеГадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Агульнашкольны бацькоўскі сход «Адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Маніпуляцыі сродкамі сацыяльных сетак»

3 сакавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход «Адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Маніпуляцыі сродкамі сацыяльных сетак» з удзелам участковага інспектара міліцыі Сарокі А.В.

Продолжить чтениеАгульнашкольны бацькоўскі сход «Адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Маніпуляцыі сродкамі сацыяльных сетак»

Пляцоўка-роздум «Я выбіраю жыццё»

1 сакавіка да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам для старўакланіказ школы прайшла пляцоўка-роздум «Я выбіраю жыццё». Перад вучнямі выступіла педагог сацыяльны А.Я.Калюта, якая закранула пытанні не толькі адмовы ад ўжывання, але і ад распаўсюджвання наркатычных сродкаў. А таксама прывяла апошнія дадзеныя з групы «STOP наркотык Пружаны».

Продолжить чтениеПляцоўка-роздум «Я выбіраю жыццё»

З 20 лютага па 25 лютага ў школе праходзіў тыдзень абаронцаў Айчыны

Тыдзень пачаўся з удзелу школьная каманда хлопчыкаў у раённым этапе спартыўных спаборніцтваў “А ну-ка, хлопчыкі”. 23 лютага дзяўчынкі кожнага класа падрыхтавалі для хлопчыкаў свае віншаванні. Вучні 3 — 6 класаў наладзілі выставу малюнкаў “Абаронцам быць – Радзіме служыць”. На працягу тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, а таксама кіналекторый “Абаронцы Айчыны”: прагляд фільма “Негульня”.

Продолжить чтениеЗ 20 лютага па 25 лютага ў школе праходзіў тыдзень абаронцаў Айчыны

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

25 лютага акцябраты разам з мамамі сустрэліся на спартыўным свяце «Мама і я — спартыўная сям’я». Гэта стала адным з заданняў лютага ў рэспубліканскім праекце «Тэрыторыя дзяцінства» ГА «БРПА». Таксама сёння прайшла пазнавальная праграма “Традыцыі сям’і – традыцыі краіны” і гадзіна сумесных чытанняў “Сямейныя гісторыі”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Акцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

24 лютага актыў ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» падтрымалі ініцыятыву каманды акцябрат, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства» і правялі акцыю «Дзякуй» для ўсіх вучняў і работнікаў школы. Кожны жадаючы змог узяць гатовую паштоўку і падпісаць яе, а дома яшчэ раз выказаць словы падзякі родным людзям.

Продолжить чтениеАкцыя «Дзякуй» ад актыву ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»

З 15 па 24 лютага ў школе праходзіла Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”

На працягу дэкады вучні правялі інфармацыйныя гадзіны “Рэха вайны ў Афганістане”, наведалі выставу “Героі Афганскай вайны”, а таксама прынялі ўдзел у раённым этапе адкрытага конкурсу “Боль маёй душы – Афганістан”.

Продолжить чтениеЗ 15 па 24 лютага ў школе праходзіла Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”

Масленіца прыйшла, сяброў паклікала

24 лютага вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у свяце «Масленіца прыйшла, сяброў паклікала». Спачатку хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі іспыты, з якімі яны лёгка справіліся, а завяршылася мерапрымества па традыцыі гарбатай і блінамі.

Продолжить чтениеМасленіца прыйшла, сяброў паклікала