210 Авіяцыйны палігон
12 снежня навучэнцы 9-11 класаў разам з кіраўніком па ВПВ Скобля Ю. М. і настаўнікам фізічнай культуры Карнялюк В.В. наведалі 210 авіяцыйны палігон в/ч 39212. Салдаты прадэманстравалі разборку і зборку аўтамата акс74у і далі магчымасць вучням зрабіць гэта самім. Таксама ўсе змаглі прымерыць касцюм хімабароны, процігаз, шлем «Скат», бронекамізэльку 4 кл, паглядзелі з чаго складаецца рэчмяшок. Таксама правялі экскурсію па палігоне і паказалі ваенную тэхніку. Усе навучэнцы засталіся пад уражаннем і з добрым настроем.
Тыдзень прававых ведаў
З 4 снежня па 9 снежня ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў, з мэтай павышэння прававой культуры вучняў і фарміравання іх грамадзянскай пазіцыі. У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: круглы стол “Падарожжа ў краіну права», інфармацыйныя гадзіны “Мае правы, мае абавязкі”, завочнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by, інфармацыйная пляцоўка “10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека”, экскурсія у Пружанскі РАУС, сустрэча з інспектарам ІСН Пружанскага РАУС Кавалёвым У.М.
Экскурсія ў Пружанскі РАУС
7 снежня ў рамках факультатыўнага занятка «Прафесія маёй мары» вучні 9 — 11 класаў пабывалі на экскурсіі ў Пружанскім РАУС.
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М. з навучэнцамі 5-7 класаў
6 снежня для вучняў 5 — 7 класаў прайшла прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М па тэме «Прафілактыка супрацьпраўных паводзін, правілы паводзін на вадаёмах, выкарыстанне петард і феерверкаў у зімовы перыяд».
Наведванне выставы
5 снежня вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 5 класа «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб ўспамінах ўдзельнікаў і відавочцаў ваенных падзей».
Гадзіна духоўнасці «Праваслаўе — шлях да выратавання»
4 снежня для вучняў 9 — 11 класаў прайшла гадзіна духоўнасці «Праваслаўе — шлях да выратавання» з наведваннем праваслаўнага храма ў аг.Харава «Спорительница хлебов».