Спартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям’і ў навучальнай установе прайшло спартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я».

Продолжить чтениеСпартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я»

Адукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС

12 мая для вучняў пачатковых класаў была арганізавана адукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС на базе дзіцячага сада №3 г.Пружаны. Яркі, маляўнічы і тэматычна аформлены іміджавы пакой прыцягвае ўвагу і дарослых, і дзяцей: на яе сценах красуюцца папулярныя персанажы вядомых мультыфільмаў «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112», цацачная выратавальная тэхніка, тэматычныя пазлы, буклеты і брашуры.

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў іміджавы пакой МНС

80-годдзю прысвячаецца

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.

Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»  арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў  стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.

Продолжить чтение80-годдзю прысвячаецца

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў ва ўстанове адукацыі з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гераізме нашых дзедаў і прадзедаў і вырашальным унёску народаў Савецкага Саюза ў перамогу над нацысцкай Германіяй; выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа; садзейнічанне ўсведамленню вучнямі каштоўнасці міру на Зямлі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці.

Продолжить чтениеУрок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Беларусь — краіна маёй будучыні

26 красавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшло мерапрыемства занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю» на базе ДУА «Кляпачская сярэдняя школа»«Беларусь-краіна маёй будучыні». Яно прайшло ў форме віктарыны «Беларусь — краіна маёй будучыні». У гульнёвой форме вучні пашыралі веды аб сімволіцы, культуры, геаграфіі і гісторыі Беларусі, вучыліся любіць сваю Радзіму. Навучэнцы зразумелі, што Беларусь — гэта краіна, у якой можна жыць і атрымліваць асалоду ад кожнага імгнення.

Продолжить чтениеБеларусь — краіна маёй будучыні

Наведванне экспазіцыі ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!»

25 красавіка навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі экспазіцыю ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!» у г.Пружаны. Кіраўнік клуба В.І. Мацвіенка са сваімі аднадумцамі стварылі месца, дзе можна перанесціся ў гады вайны, даведацца як тады жылі людзі, пра што яны думалі, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся, што іх матывавала не здавацца, убачыць рэчы, якімі карысталіся людзі, дакрануцца да гісторыі.

Музейная экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўлена ў 3-х залах. Віталь Іванавіч стварыў незабыўную атмасферу апускання ў гісторыю, яго апавяданні былі даволі цікавыя. Сам ён быў апрануты ў вайсковую форму. Мы пагрузіліся ў мінулае, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне.

Для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі як ніколі важна расказваць аб пераемнасці пакаленняў. Ваенна-гістарычныя месцы дапамагаюць захаваць жывую сувязь часоў, зрабіць памяць аб вайне не абстрактнай, а асабістай для кожнага.

Продолжить чтениеНаведванне экспазіцыі ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!»

Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

У рамках правядзення рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” у школе праходзяць тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, з мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама растлумачванні ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.

Продолжить чтениеРэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

Раённы этап абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху

18 красавіка 2025 года, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа N 5 г. Пружаны» прайшоў раённы этап 46 абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху. Удзел у злёце-конкурсе прыняла і наша каманда «Святлафор». У конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым» Губарык Маргарыта паказала лепшы вынік. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху