Суботні Дзень экалагічнага выхавання
У суботні дзень навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “Прыгажосць вакол нас”, наведаць гадзіну зносін “Зямля просіць дапамогі”, паглядзець і абмеркаваць відэаролікі “Экалагічныя праблемы”.
У суботні дзень навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “Прыгажосць вакол нас”, наведаць гадзіну зносін “Зямля просіць дапамогі”, паглядзець і абмеркаваць відэаролікі “Экалагічныя праблемы”.
15 снежня 2023 года дэлегацыя навучэнцаў Пружанскага раёна прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Пропускам на гэтае свята стала добрая вучоба, перамога на Алімпіядах, у конкурсах. Запрашэнне атрымалі і дзеці, якія маюць патрэбу ў клопаце дзяржавы – з асаблівасцямі здароўя, выхаванцы дзіцячых дамоў, а таксама дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў.
Прадстаўнікамі ад нашай школы былі Русак Марына і Гузарэвіч Андрэй. Марына Русак ніколі не была ў пушчы. Запрашэнне на свята стала для дзяўчынкі вялікім сюрпрызам. «Тут вельмі прыгожа, як у казцы.» — прызналася дзяўчыка беларускім карэспандэнтам.
Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала 15 снежня, і будзе працягвацца ўсе навагоднія і калядныя святы.
12 снежня навучэнцы 9-11 класаў разам з кіраўніком па ВПВ Скобля Ю. М. і настаўнікам фізічнай культуры Карнялюк В.В. наведалі 210 авіяцыйны палігон в/ч 39212. Салдаты прадэманстравалі разборку і зборку аўтамата акс74у і далі магчымасць вучням зрабіць гэта самім. Таксама ўсе змаглі прымерыць касцюм хімабароны, процігаз, шлем «Скат», бронекамізэльку 4 кл, паглядзелі з чаго складаецца рэчмяшок. Таксама правялі экскурсію па палігоне і паказалі ваенную тэхніку. Усе навучэнцы засталіся пад уражаннем і з добрым настроем.
З 4 снежня па 9 снежня ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў, з мэтай павышэння прававой культуры вучняў і фарміравання іх грамадзянскай пазіцыі. У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: круглы стол “Падарожжа ў краіну права», інфармацыйныя гадзіны “Мае правы, мае абавязкі”, завочнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by, інфармацыйная пляцоўка “10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека”, экскурсія у Пружанскі РАУС, сустрэча з інспектарам ІСН Пружанскага РАУС Кавалёвым У.М.
7 снежня ў рамках факультатыўнага занятка «Прафесія маёй мары» вучні 9 — 11 класаў пабывалі на экскурсіі ў Пружанскім РАУС.
6 снежня для вучняў 5 — 7 класаў прайшла прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У. М па тэме «Прафілактыка супрацьпраўных паводзін, правілы паводзін на вадаёмах, выкарыстанне петард і феерверкаў у зімовы перыяд».