Сустрэча з медыцынскім работнікам Хараўской амбулаторыі

21 лістапада для вучняў 9 — 11 класаў была арганізавана сустрэча з медработнікам Хараўской амбулаторыі Новік А.М., у рамках антытытунёвай акцыі да Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Продолжить чтениеСустрэча з медыцынскім работнікам Хараўской амбулаторыі

Спартландыя «Небяспека — СНІД»

16 лістапада ў рамках мерапрыестваў Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў школе прайшла спартландыя «Небяспека — СНІД», якую падрыхтавала настаўнік фізічнай культуры Карнялюк В.М. для вучняў 6 — 7 класаў. Пасля мерапрыемства навучэнцы засталіся з добрым настроем, атрымалі свае ўзнагароды і лістоўкі з інфармацыяй пра СНІД.

Продолжить чтениеСпартландыя «Небяспека — СНІД»

З 20 лістапада па 24 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

 

 

 

План правядзення тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Продолжить чтениеЗ 20 лістапада па 24 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

Экскурсія ў зал Перамогі

18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры  майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў зал Перамогі

Суботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прайшоў актыўна. Вучні змаглі наведаць пазнавальную праграму “У лабірынтах дыму хаваецца бяда”, якая праводзілася ў рамках антытунёвай акцыі ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў, а таксама прайшлі спаборніцтвы па шашках, паглядзелі і абмеркавалі відэаролікі “Я выбіраю прафесію”, намалявалі малюнкі па тэме «Калейдаскоп прафесій».

Продолжить чтениеСуботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Аперацыя «Флікер — твой надзейны сябар»

Члены ГА «БРПА» правялі аперацыю «Флікер — твой надзейны сябар». За кожным дарожна-транспартным здарэннем заўсёды стаіць некалькі фактараў. Сярод іх і хуткасць руху аўтамабіля, і стан праезнай часткі, і ўмовы надвор’я. У выпадку аварый з удзелам пешаходаў у гэту групу можна ўключыць і іх бачнасць на дарозе. У цёмны час сутак гэты фактар часта мае рашаючае значэнне.
Дзейсным спосабам абароны пешаходаў на дарозе з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных святлоадбівальных элементаў на адзенні. Святлоадбівальнікі, ці флікеры — спецыяльныя ўстройствы, якія ярка свецяцца ў цёмны час сутак у святле фар аўтамабіляў і з’яўляюцца адзіным сродкам, што павялічвае кантраст фігуры чалавека ў параўнанні з навакольным асяроддзем.

Продолжить чтениеАперацыя «Флікер — твой надзейны сябар»

Мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

 

 

 

План мерапрыемстваў

Продолжить чтениеМерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

13 лістапада для вучняў 1 класа і 14 лістапада для вучняў 10 — 11 класаў было арганізавана наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Экскурсіі правялі члены ГА «БРСМ», кіраўнік і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей», якія расказвалі аб некаторых фактах  генацыду на нашай тэрыторыі, аб зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»

Антытытунёвая акцыя ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў

План правядзення акцыі

Продолжить чтениеАнтытытунёвая акцыя ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў