Сёння ва ўсіх класах школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай. У 1-6 класах урок правяла Марчык Т.П., а для 7 — 11 класаў правяла ўрок Сталярчук Ж.А., урокі прайшлі з удзелам настаяцеля храма «Спорительница хлебов» Кавальскім А.В.. На мерапрыестве дзеці даведаліся пра жыццё вялікай святой, пра яе ўклад у развіццё беларускай культуры. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Сярод заслуг Ефрасінні Полацкай пераклад і перапісванне кніг, навучанне простых людзей грамаце. З імем прападобнай Ефрасінні звязана будаўніцтва Спаса—Праабражэнскага храма, стварэнне Полацкім майстрам Лазарам Бокшам яго знакамітага Крыжа-шэдэўра старажытна-беларускага ювелірнага мастацтва.