Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці
8 студзеня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці. Дырэктар школы падзякавала навучэнцаў за падрыхтоўку і правядзенне навагодніх святаў, уручыла дыпломы за інтэлектуальныя і творчыя дасягненні, падвяла вынікі акцыі «Карысныя канікулы», нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін.
Семинар по улучшению работы по сотрудничеству учреждений образования с православными приходами Пружанского района
В период с 3 по 5 января проходил трехдневный семинар по улучшению работы по сотрудничеству учреждений образования с православными приходами Пружанского района, который проводил протоиерей Михаил Носко,настоятель собора Святого благоверного князя Александра Невского г. Пружаны. Представителем нашей школы была учитель истории и обществоведения Григорьева В.В.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Апошні дзень лагера
У апошні дзень у лагеры «Сонейка» хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у традыцыйнай конкурснай праграме «Міс і містэр лагера» , а таксама святочным закрыцці лагера.
Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс «Брэстская крэпасць-герой» і Брэсцкі лялечны тэатр
У суботу 30 снежня вучні 1-5 класаў наведалі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Брэсцкі лялечны тэатр. Вучні наведалі музей аховы усходняга форта і паглядзелі навагоднюю казку «Дванаццаць месяцаў».
Зімовыя прыгоды на канікулах. Навагоднія святы
29 снежня ў школе для вучняў прайшлі навагоднія святы. У гэты дзень акрамя Дзеда Мароза і Снягуркі да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі таксама жыхары казачнага лесу. Святы прайшлі цікава і весела. Няхай так жа пройдзе ўвесь надыходзячы 2024 год.
Экскурсія ў Цэнтр бяспекі г.Камянец
28 снежня выхаванцы прышколнага лагера «Сонейка» і вучні 2-10 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў г.Камянец. і Камянецкую вежу.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Падарожжа ў Навагоднюю казку
Сёння выхаванцы лагера здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by, прынялі ўдзел у квэсце «Цікавае аб святкаванні Новага года», а таксама з экскурсійнай праграмай адправіліся па сацыяльна-значных аб’ектах аг.Харава і папалі на пазнавальную праграму ў Хараўскі СДК, а некаторыя з выхаванцаў наведалі Цэнтр бяспекі ў г.Камянец і Камянецкую вежу.