Інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму»
У аўторак класныя кіраўнікі і навучэнцы школы правялі інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму» напярэдадні 11 красавіка — Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў.
У аўторак класныя кіраўнікі і навучэнцы школы правялі інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму» напярэдадні 11 красавіка — Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў.
Выпускнікі школы сустрэліся з прадстаўніком Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які расказаў пра ўмовы паступлення і пражывання, а таксама пазнаёміў з прафесіямі, якія можна атрымаць ва ўніверсітэце.
З 2 красавіка па 7 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень дзіцячай кнігі. Напрацягу тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі «Падары кнігу школьнай бібліятэцы», ва уроку-гасцёўні «Чалавек — толькі частка ўсяго жывога…», які быў прысвечаны 40-годдзю аповесці В.Вольскага «Лёс Дункана», а таксама наведалі кніжную выставу «Вандроўкі з Віталем Вольскім» і інш.
У суботу 7 красавіка дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: разважалі пра грамадзянскасць на гульнёвай праграме «Беларусь сучасная», прыгалі і бегалі падчас «Вясёлых стартаў», а таксама наведалі кіналекторый «Як здорава на свеце жыць», які прайшоў у рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам».
Калектыў вучняў школы (кіраўнікі — настаўнікі замежнай мовы Скобля Ю.М. і Плеска А.В.) на раённым фестывалі вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове “Assorti-2018” заняў ІІІ месца. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!