7 чэрвеня — Сонечны дзень знаёмстваў
7 чэрвеня прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Першы дзень быў прысвечаны знаёмствам: адзін з адным, з тэрыторыяй лагеря і выхавацелямі. Дзень прайшоў хутка і весела.
7 чэрвеня прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Першы дзень быў прысвечаны знаёмствам: адзін з адным, з тэрыторыяй лагеря і выхавацелямі. Дзень прайшоў хутка і весела.
У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.
Пад такой назвай у 4 класе прайшоў ранішнік, на які сабраліся настаўнікі, вучні і бацькі. Падчас ранішніка лепшым вучням былі ўручаны дыпломы, бацькам — падзякі. Прыемным сюрпрызам стала песня, якую выканалі бацькі сваім вучням.
22 мая ў школе прайшоў бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей» з удзелам суб’ектаў прафілактыкі з Пружанскага РАНС, з дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Таксама перад бацькамі выступіў участковы інспектар А.В.Сарока.
19 мая піянеры і акцябраты школы прынялі ўдзел у VІІІ раённым злеце прадстаўнікоў ГА «БРПА», падчас якога акцябраты былі прыняты ў піянеры. Пасля піянеры нашай школы ўсклалі кветкі ля помніка «Спаленым вёскам».
Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу старшакласнікі правялі гадзіну зносін «Жыць нягледзячы ні на што», вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемствы «Займаючыся спортам, захаваем здароўе!», а таксама членамі БРСМ была праведзена акцыя «Трэцяя нядзеля мая», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.
У гэту суботу хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі круглы стол «На чым трымаецца сям’я», прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Займаючыся спортам, захаваем здароўе”, старшакласнікі сталі ўдзельнікамі дыспута “Сяброўства онлайн або“ўжывую”?”, а піянеры наведалі гасцёўню «БРПА-мая сям’я». Таксама членамі БРСМ была праведзена акцыя «Трэцяя нядзеля мая», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.
З 15 па 19 мая вучні школы прынімалі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і. Сярод пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў «Мая дружная сям’я», піянеры школы сутсрэліся на гасцёўні «БРПА — мая сям’я», а старшакласнікі выказвалі свае меркаванні за круглым сталом «На чым трымаецца сям’я».
Пад такой назвай у школе прайшоў конкурс інсцэніраванай патрыятычнай песні, дзе першае месца раздзялілі кампазіцыі 8 і 9 класаў, а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся дзяўчынкам 9 класа.
Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемтсвах, прысвечаных 74-гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў і 73-гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.