Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі
Напярэдадні Суственага дня пошты вучні 3 — 4 класаў разам з класснымі кіраўнікамі наведалі з экскурсійнай праграмай аддзяленне паштовай сувязі, якое знаходзіцца ў аг.Харава, дзе пазнаёміліся з працай работнікаў пошты, а таксама набылі цікавыя газеты, часопісы і паштоўкі.
Суботні дзень навукі і чытання
6 кастрычніка вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне «Навукачытанія»: наведалі гадзіну разважання «Рэха вайны», гульнёвую праграму “Поле цудаў”, а таксама шукалі самых разумных і кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а спартландыя і спаборніцтвы па піянерболу дапоўнілі яшчэ адзін вясёлы і цікавы школьны суботні дзень.
Вы павялі нас па краіне ведаў…
Так называлася канцэртная праграма, якую падрыхавалі вучні для любімых настаўнікаў. А пачаўся дзень з вясёлых песен пра настаўнікаў і незвычайных матылькоў. Традыцыйна ўжо ў гэты дзень у школе праходзіў Дзень самакіравання, і старшакласнікі добра справіліся са сваімі новымі абавязкамі «настаўнікаў».
Падарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху
3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.
Cуботні дзень карысных спраў
У гэтую суботу вучні пачатковай школы разам з настаўнікам арганізавалі і правялі акцыю па дапамозе адзінокім пажылым людзям «Клопат», піянеры — акцыю «Абеліск» і акцыю па рамонту кніг у бібліятэцы “Час карысных спраў”, а таксама ўсе разам наведалі гадзіну зносін “Спяшайцеся рабіць карысныя справы” і віртуальную экскурсію “У Брэсцкай крэпасці-героі”.
Мы вучнямі сталі!
Пад такой назвай прайшло свята першакласнікаў, якія цэлы месяц вучыліся быць школьнікамі: правільна сядзець за партамі, паднімаць руку перад тым, як адказаць на пытанне настаўніка, добра паводзіць сябе не толькі на ўроках, але і на перапынках…Першакласнікі чыталі вершы, спявалі школьныя песні, танцавалі…У госці да іх завіталі Бураціна і Мальвіна, ды завіталі не адны, а з загадкамі, конкурсамі і заданнямі. З усімі «сюрпрызамі» казачных герояў нашы вучні справіліся на «дзесяць!». А значыць, у панядзелак для адзіннаццаці новых вучняў школы пачынаецца новае, цяпер ужо сапраўднае школьнае жыццё, поўнае цікавых прыгод. Поспехаў вам, маленькія вучні!
Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)
У чацвёрты чацвер месяца — 27 верасня — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня». Спачатку перад вучнямі з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала пра Школу Актыўнага Грамадзяніна, а затым усе разам адправіліся ў падарожжа па падзеях верасня. Дапамогу ў правядзенні першага ШАГа аказалі члены ГА «БРСМ», якія вытсупілі з мультымедыйнай прызэнтацыяй спецыяльных відаў зімовай тэхнікі і спортінвентару.
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Верасень 2018 г.
27 верасня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня».
Cуботні дзень сяброўства
22 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі школьную суботу, якая была прысвечана сяброўству. Гадзіна зносін «Каго можна назваць сапраўдным сябрам», спартландыя «Гэты сябар мяч», мультурок «Мы выбіраем сяброўства»…Вучні пачатковых класаў у гэтую суботу нанеслі сяброўскі візіт Пружанскаму раённаму Дому рамёстваў. 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля! Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Разумны транспарт» і сталі ўдзельнікамі акцыі «Свет без аўтамабіля».