Сустрэча з інспектарам Пружанскага РЭН Сачко С.В.
Старшакласнікі школы сустрэліся з інспектарам Пружанскага РЭН Сачко С.В., які расказаў пра электрабяспеку, а пасля дэманстрацыі фільма «Правілы электрабяспекі і не толькі» адказаў на пытанні навучэнцаў, яшчэ раз засяродзіўшы ўвагу падлеткаў на правілах дапамогі чалавеку пры паражэнні электрычным токам.
Суботні дзень сям’і
Школьная субота, як заўсёды, была насычана мерапрыемствамі, экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Лёгкая атлетыка» прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, навучэнцы 5-8 класаў наведалі гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», каманда «НеспростА» прыняла ўдзел у сінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?», для тых, хто застаўся ў школе, прайшлі гульнёва-пазнавальная праграма «Мая сям’я — самая-самая», гісторыка-пазнавальная віктарына «Невядомы вядомы Скарына», а таксама спартландыя і круглы стол «Сям’я — аснова сучаснага грамадства».
З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»
Для вучняў пачатковых класаў прайшоў інфармацыйны веснік «Быць законапаслухмяным заўсёды», вучні 5-7 класаў разважалі наконт законапаслухмянасці як аснове адказных паводзін, а старшакласнікі абмяркоўвалі адказныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху.
Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак»
16 кастрычніка сям’я акцябрат школы папоўнілася новымі жыхарамі. Пазнавальную праграму «Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак» падрыхтавалі для новых акцябрат члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» разам з педагогам-арганізатарам Барысевіч К.Л. Напрыканцы праграмы ва ўрачыстай абстаноўцы вучні 2 класа атрымалі зорачкі акцябрат.
З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці
Інфармацыйная гадзіна «14 кастрычніка– Дзень маці ў Рэспубліцы Беларусь” распачала Тыдзень маці. Напрацягу тыдня старшакласнікі прымалі ўдзел у конкурсе газет “14 кастрычніка – Дзень маці”, а вучні пачатковых класаў — у конкурсе малюнкаў “Мая матуля”. Серада была аб’яўлена днём добрых спраў “Дапамажы сваёй матулі”. Завяршыўся тыдзень святочным канцэртам «З любоўю да маці».
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе. Узаемадзеянне сям’і і школы
У пятніцу 12 кастрыніка прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Педагог сацыяльны школы А.Я.Калюта засяродзіла ўвагу на забеспячэнні эфектыўнай дапамогі сем’ям ў пытаннях паспяховай сацыяльнай адаптацыі дзяцей і падлеткаў. Дырэктар школы Н.М.Сідарук пазнаёміла бацькоў на асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе, а таксама адказала на пытанні бацькоўскай грамадскасці.
Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем матулю разам»
Установа адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» далучылася да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем матулю разам». Кожны жадаючы атрымаў магчымасць бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй маці #поздравиммамувместе#профсоюз#фпб
Сустрэча з супрацоўнікамі МНС
У панядзелак нашу навучальную ўстанову наведала Вольга Васільеўна Ляпко, старшы інспектар групы прапаганды і сувязі з грамадскасцю па Пружанскай раёну па надзвычайных сітуацыях, якая засяродзіла ўвагу старшакласнікаў на выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама адказала на хвалюючыя пытанні навучэнцаў.