Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці»
Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. 23 снежня 2024 года дэлегацыя Пружанскага раёна, у склад якой увайшлі і вучні нашай школы Бурчык Ганна і Усік Іван, прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя» імя Анатоля Пятровіча Мяшкова». Павіншаваў рабят з надыходзячымі навагоднімі святамі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Аляксандравіч Пархомчык. Незабыўныя эмоцыі навучэнцы атрымалі ад навагодняга прадстаўлення, падрыхтаванага лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці.