Урачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі

Здаецца, учарашнія першакласнікі, а сёння ўжо выпускнікі.

13 чэрвеня педагагічны калектыў, выпускнікі і бацькі сабраліся разам, каб адзначыць урачысты момант уручэння атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, да якога нашы выпускнікі ішлі 11 гадоў.

З пажаданнем да выпускнікоў звярнулася Ніна Міхайлаўна Сідарук – дырэктар школы, якая падкрэсліла адзінства вучняў і настаўнікаў на працягу навучання. Кожны з вас пойдзе па сваёй непаўторнай жыццёвай сцежцы, па-рознаму складуцца вашы лёсы. Кожнага чакаюць узлёты і падзенні, але тыя веды, якія вы атрымалі ў школе, прывядуць вас толькі да перамог. Выпуснікам дырэктарам школы былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, пахвальныя лісты.

Продолжить чтениеУрачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі

Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

12 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі вучням 9 класаў. З найлепшыми словами пажаданняў да выпускнікоў звярнулася дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна, класны кіраўнік Імховік Наталля Аляксандраўна, бацькі выпускнікоў.

Продолжить чтениеУрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2024/2025 навучальнага года

31 мая для навучэнцаў 1-8-х і 10-га класаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2024/2025 навучальнага года. Па традыцыі ў гэты дзень у школе сабраліся госці, педагогі ўстановы, навучэнцы і іх бацькі. На лінейцы былі адзначаны дзеці, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна заяўлялі пра сябе і дастойна прадстаўлялі школу ў конкурсах, спаборніцтвах і мерапрыемствах розных напрамкаў, прадметных алімпіядах, а таксам сем’і, якія актыўна прымалі ўдзел жыцці школы. Добрых канікул!

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2024/2025 навучальнага года

Бывай, буквар!

Сёння вучні першых класаў развітваліся з букваром. У жыцці ўсё пачынаецца з малога: хлеб — з зярнятка, сонейка — з праменьчыка, дом — з цаглінкі, а веды — з першай кніжкі, якую дзіця прачытала само. Гэта першая добрая кніжка для многіх нашых дзяцей — Буквар. Ён з 1 верасня вучыў нашых першаклашак добраму, светламу і добраму. І мы ўдзячныя яму, і прысвяцілі яму сёння нашае свята.

Продолжить чтениеБывай, буквар!

Урачыстая лінейка «Апошні званок-2025»

24 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу «Апошняга званка» для вучняў 9,11 класаў. Кожны на ўсё жыццё запамінае свой апошні званок у школе, а тыя, хто яго яшчэ не перажыў, мараць пра гэту жаданую і доўгачаканую падзею. З добрымі словамі  да выпускнікоў у гэты дзень звярнуліся дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Супрыновіч Руслан Васільевіч, настаяцель храма «Спорительница хлебов» у аг.Харава іерэй Кавальскі Анатолій Васільевіч, Старшыня Хараўскога сельскага савета Пстыга Алёна Рыгораўна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Агра-Калядзічы» Гук Аляксандр Васильевич, першая настаўніца Драздова Вольга Антонаўна, класны кіраўнік Баран Іна Фёдараўна, бацькі выпускнікоў. У добры шлях, выпускнікі!

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка «Апошні званок-2025»

Дзень піянерскага сяброўства

19 мая — Дзень піянерскага сяброўства. Менавіта ў гэты дзень піянерскую дружыну імя П.І.Клімука нашай установы адукацыі папоўнілі навучэнцы 4 класа. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі, правіламі і сімваламі піянераў, ганарліва вымавілі ўрачыстае абяцанне, прагучалі цёплыя словы і песні ў іх адрас.

Продолжить чтениеДзень піянерскага сяброўства

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

У дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ў школе навучэнцы мелі магчымасць наведаць мерапрыемствы: гадзіна зносін “Свет прафесій”, свая гульня “Я ведаю гэту прафесію”, а таксама конкурс па разгадванні крыжаванак “Прафесія ў пытаннях”.

У гэты дзень каманда нашай школы прыняла ўдзел у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа», дзе паўдзельнічалі ў спартыўным свяце “Гульня па станцыях” і былі ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.

Продолжить чтениеСуботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

МІНІ-ФУТБОЛ

У рамках раённай спартакіяды 15 мая прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод школ другой групы. Нашы навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах і дастойна прадставілі школу.

Продолжить чтениеМІНІ-ФУТБОЛ

РЭСПУБЛІКАНСКІ ФОТАЧЭЛЕНДЖ «СЯМ’Я — ГЭТА…»

Рэспубліканскі фотачэлендж «СЯМ’Я — ГЭТА…», прымеркаванамы да міжнароднага Дня сям’і, міжнароднага Дня абароны дзяцей, у рамках правядзення Усебеларускай акцыі «Беларусь — за здаровую сям’ю і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці!»

Продолжить чтениеРЭСПУБЛІКАНСКІ ФОТАЧЭЛЕНДЖ «СЯМ’Я — ГЭТА…»

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.

З мэтай фарміравання ўяўлення аб сям’і і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства, выхавання павагі да родных і блізкіх людзей, як асновы сямейнага дабрабыту, фарміраванне разумення важнасці дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на падтрымку і ўмацаванне інстытута сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства ва ўстанове адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» 15 мая прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.