Вясновыя прыгоды на канікулах. Дзень першы
Сёння расчыніў свае дзверы прышкольны лагер з дзённым знаходжаннем «Сонейка » для 20 навучэнцаў нашай школы.
Сёння расчыніў свае дзверы прышкольны лагер з дзённым знаходжаннем «Сонейка » для 20 навучэнцаў нашай школы.
У першы дзень канікул навучэнцы наведалі яшчэ і Нясвіжскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, які знаходзіцца ў паўночна—ўсходняй частцы горада Нясвіжа ў Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г.Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.
24 сакавіка, ў першы дзень канікул, навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі Мірскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.
Мірскі замак — абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыя ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Навучэнцы засталіся пад добрым уражаннем ад убачанага і з задавальненнем хацелі б вярнуцца яшчэ.
План работы на вясновыя канікулы
План работы камп’ютарнага класа на канікулах
Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах на канікулах
Графік работы спартыўнай залы на канікулах
Графік правядзення заняткаў педагогам сацыяльным на канікулах
Графік работы бібліятэкі на канікулах
Графік правядзення заняткаў педагогам-арганізатарам на канікулах
У апошні дзень у лагеры «Сонейка» хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у традыцыйнай конкурснай праграме «Міс і містэр лагера» , а таксама святочным закрыцці лагера.
У суботу 30 снежня вучні 1-5 класаў наведалі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Брэсцкі лялечны тэатр. Вучні наведалі музей аховы усходняга форта і паглядзелі навагоднюю казку «Дванаццаць месяцаў».
29 снежня ў школе для вучняў прайшлі навагоднія святы. У гэты дзень акрамя Дзеда Мароза і Снягуркі да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі таксама жыхары казачнага лесу. Святы прайшлі цікава і весела. Няхай так жа пройдзе ўвесь надыходзячы 2024 год.
28 снежня выхаванцы прышколнага лагера «Сонейка» і вучні 2-10 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў г.Камянец. і Камянецкую вежу.
Сёння выхаванцы лагера здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by, прынялі ўдзел у квэсце «Цікавае аб святкаванні Новага года», а таксама з экскурсійнай праграмай адправіліся па сацыяльна-значных аб’ектах аг.Харава і папалі на пазнавальную праграму ў Хараўскі СДК, а некаторыя з выхаванцаў наведалі Цэнтр бяспекі ў г.Камянец і Камянецкую вежу.
Сёння ў лагеры было вельмі горача ўсіх чакала гульня «Куфар скарбаў», затым усе рыхтаваліся да музычнага конкурса «Еўрабачанне-2023», у якім не было роўным камандзе з «Германіі», а завяршыўся дзень экскурсіяй у Калядзіцкі СДК, дзе навучэнцы наведалі помнік загінуўшым аднавяскоўцам, наведалі казачную майстэрню і майстар-клас па танцам.