Лагер «Сонейка». Навіны дня маёй Радзімы
17 чэрвеня ў лагеры быў прысвечаны Рэспубліцы Беларусь і прайшоў пад дэвізам «Родная зямля грэе і аберагае». Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі «Нашы сімвалы — наш гонар», а працягнуўся спартландыямі «За спартыўную Беларусь». Таксама ў атрадах прайшлі гульні-конкурсы да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы «І сёння з намі Колас і Купала».