Экскурсія на выратавальную станцыю і ў музей

23 чэрвеня старэйшыя атрады лагера «Сонейка» наведалі выратавальную станцыю на Пружанскім возеры, дзе прынялі ўдзел у майстар-класе па ратаванні на вадзе, а таксама музей у сярэдняй школе №1 г.Пружаны, дзе даведаліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Пружаншчыны.

Продолжить чтениеЭкскурсія на выратавальную станцыю і ў музей

Лагер «Сонейка». Навіны алімпійскага дня

23 чэрвеня — Міжнародны Алімпійскі дзень, таму дэвізам дня сталі знакамітныя словы ўсіх спартсменаў «Хутчэй. Вышэй. Мацней». Сёння ў лагеры прайшлі алімпійскія ўрокі «Беларусы на Алімпійскіх гульнях», Малыя Алімпійскія гульні і выстава малюнкаў «Мой любімы від спорта».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны алімпійскага дня

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Памяці герояў будзем дастойныя!

23 чэрвеня выхаванцы лагера «Сонейка» наведалі Школу Актыўнага Грамадзяніна. Сустрэча «Памяці герояў будзем дастойныя» праводзілася з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну на прыкладзе гераічных учынкаў людзей у ваенны час. Члены ГА «БРСМ» прачыталі вершы пра вайну, піянеры расказалі пра подзвігі сваіх равеснікаў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Лета-час дзейнічаць. Памяці герояў будзем дастойныя!

Экскурсія ў г.Брэст

22 чэрвеня вучні наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую-крэпасць і і Музей чыгуначнай тэхнікі. Напрыканцы экскурсіі ўсіх чакаў вяровачны парк і батутны цэнтр.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў г.Брэст

Мерапрыемствы ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню!

Сёння ў лагеры ў рамках  Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню! прайшлі урок памяці «22 чэрвеня. Роўна ў 4.00», ваенна-спартыўная гульня «Зарніца» і прагляд кінафільма «Брэсцкая крэпасць».

Продолжить чтениеМерапрыемствы ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сапраўдным, імкнемся ў будучыню!

Лагер «Сонейка». Навіны дня памяці

22 чэрвеня ў краіне аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Атрады змагаліся падчас гульні на мясцовасці «Па кроках Перамогі», у школьным музеі наведалі вугалок Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Белай Руссю».  Таксама сёння выхаванцы наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую крэпасць. Дэвізам дня сталі словы «Памятаць, каб жыць».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня памяці

Лагер «Сонейка». Навіны дня бяспекі

21 чэрвеня выхаванцы лагера правялі пад дэвізам «Бяспека вышэй за ўсё». Таксама сёння прайшла экскурсія ў храм іконы Божай Маці  ў аг.Харава, якую правёў настаяцель А.В.Кавальскі.

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня бяспекі

Лагер «Сонейка». Навіны дня інтэлектуалаў

Панядзелак у лагеры пачаўся з дэвіза «Кемлівасць ва ўсякай справе выручыць». Сёння прайшлі інтэлектуальныя гульні «Што? Дзе? Калі?», а таксама спаборніцтвы па шашках і шахматах. Таксама сёння вучні прынялі ўдзел у майстар-класе «Як захаваць сваю асанку правільнай» і прагулцы «100 крокаў здароўя».

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня інтэлектуалаў

Дыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці “Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы»

18 чэрвеня прайшла яшчэ адна дыялогавая пляцоўка для старэйшых атрадаў па тэме «Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы». Выхаванцы звярнуліся да гістарычнага мінулага краіны, падумалі пра будучае, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне «Шляхамі Вялікай Айчыннай вайны».

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка да Года гістарычнай памяці “Урокі гісторыі. Высновы. Планы. Перспектывы»

Лагер «Сонейка». Навіны дня добрых спраў

Сёння дэвізам дня сталі наступныя словы: «Ні дня без добрай справы», таму з самага ранку атрады адправіліся рабіць добрыя справы: старэйшыя дапамагалі малодшым апранацца, малодшыя дапамагалі старэйшым наводзіць парадак у кабінетах, кожны прыняў удзел у акцыі «Чысты школьны двор». Таксама сёння адбылася экскурсія ў Палац Культуры, дзе для выхаванцаў лагера правялі майстар-клас па малаяванні на дрэве, і таксама экскурсія ў Пружанскі адзел па надзвычайных сітуацыях, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з пажарнай тэхнікай і абсталяваннем.

Продолжить чтениеЛагер «Сонейка». Навіны дня добрых спраў