Карысныя канікулы. Дзень экскурсій

Сёння вучні з экскурсійнай праграмай наведалі школьны музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы на базе СШ №1 г.Пружаны, дзе больш даведаліся пра ваенныя старонкі Пружаншчыны, а таксама Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе больш блізка пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы. Дзень экскурсій

Карысныя канікулы. Дзень трэці

Трэці дзень канікул у школе быў прысвечаны спорту і здароўю. Вучні наведалі алімпійскія ўрокі «Беларусы на Алімпійскіх гульнях», мультурок “Героі казак за здаровы лад жыцця”, а таксама спартландыю “Хутчэй!Вышэй!Мацней!”. А ўдзельнікі анлайн-канікул сёння займаюцца сваімі любімымі справамі і робяць фотасправаздачу.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы. Дзень трэці

Карысныя канікулы. Дзень другі

Другі дзень канікул у школе стаў днём патрыятычных канікул. Вучні правялі віртуальныя экскурсіі ў МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, а таксама наведалі гадзіну зносін “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” і вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”. Удзельнікі анлайн-канікул сёння на працягу дня займаліся добрымі справамі і дапамагалі дарослым прыбіраць апалае лісце.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы. Дзень другі

Рэспубліканскі конкурс навукова-папулярнага відэа «Тэрыторыя ведаў» ад ГА «БРПА»

Губарык Ганна, старшыня Савета дружыны імя П. І. Клімука, прымае ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навукова-папулярнага відэа «Тэрыторыя ведаў» ў намінацыі «Фізічная культура і здароўе». Як зберагчы свае вочкі? Глядзім разам

Продолжить чтениеРэспубліканскі конкурс навукова-папулярнага відэа «Тэрыторыя ведаў» ад ГА «БРПА»

Карысныя канікулы. Дзень першы

Першы дзень канікул у школе традыцыйна прысвечаны бяспечным паводзінам. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі правілы, калі застаешься адзін дома, наведалі круглы стол “Бяспечныя паводзіны – адказныя паводзіны” і  дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by. Таксама сёння першую энергію карыснасці «+10» атрымалі ўдзельнікі анлайн-праекта «Восеньскія канікулы. Цікава і карысна», якія малявалі плакаты на тэму бяспечных паводзін.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы. Дзень першы

План работы школы на восеньскіх канікулах 2022/2023 навучальнага года ў рамках акцыі «Карысныя канікулы»

План работы школы на восеньскіх канікулах

Графік работы камп’ютарнага класа на восеньскіх канікулах

Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах на восеньскіх канікулах

Графік работы спартыўнай залы на восеньскіх канікулах

Графік работы педагога сацыяльнага на восеньскіх канікулах

Графік работы бібліятэкі на восеньскіх канікулах

Графік работы педагога-арганізатара на восеньскіх канікулах 

 

Продолжить чтениеПлан работы школы на восеньскіх канікулах 2022/2023 навучальнага года ў рамках акцыі «Карысныя канікулы»

Вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Мары нараджаюцца — мары спраўджваюцца!» з 17 па 19 жніўня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак» адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі “Мар! Дзейнічай! Перамагай!». Брэсцкую вобласць прадстаўляла педагагічная каманда выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі «Сонейка» дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа». У намінацыі «Лепшы педагог выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Фядотава Аляксандра Аляксандраўна, кіраўнік каманды аздараўленчага лагера «Сонейка». Педагагічная каманда аздараўленчага лагера «Сонейка» ўзнагароджана дыпломам «За актыўны ўдзел у конкурсе педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі». Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеВынікі конкурсу педагагічнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі

Удзел у святочным канцэрце, прымеркаваным да жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна

Актывісты піянерскай дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прымеркаваным да жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна.

Продолжить чтениеУдзел у святочным канцэрце, прымеркаваным да жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна

Удзел у Летнім квэсце

23 чэрвеня школьная каманда прыняла ўдзел у гульні «Летні квэст», якая праходзіла на базе СШ №1 г.Пружаны ў рамках Комплекса мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы «Забота».

Продолжить чтениеУдзел у Летнім квэсце