ЭКСКУРСІЯ Ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
27 сакавіка навучэнцы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Беларусь — адно з тых месцаў, дзе засталіся жудасныя ўспаміны аб Другой сусветнай вайне. Пра гэта і распавядае музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, які знаходзіцца на тэрыторыі музейна-паркавага комплексу «Перамога». Трэба памятаць і шанаваць подзвіг тых, хто аддаў сваё жыццё, каб жылі будучыя пакаленні.
ПРЫМАЙ РАШЭННІ, А НЕ АЛКАГОЛЬ!
У рамках рэалізацыя комплексу дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у стане алкагольнага ап’янення. 28 сакавіка на базе ДУК «Пружанскі Гарадскі Палац культуры» прайшоў спартыўны турнір па шашках і шахматах пад лозунгам «Прымай рашэнні, а не алкаголь!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы нашай школы (падлеткі 13-16 гадоў).
Вясеннія гісторыі ў прышкольным лагеры «Сонейка»
Вясеннія гісторыі ў прышкольным лагеры «Сонейка»
Вясеннія гісторыі ў прышкольным лагеры «Сонейка»
Вясеннія гісторыі ў прышкольным лагеры «Сонейка»
Вясеннія гісторыі ў прышкольным лагеры «Сонейка»
24 сакавіка прышкольны лагер «Сонейка» расчыніў свае дзверы для 20 навучэнцаў нашай школы. Тэма лагернай змены «Вясновыя гісторыі». І гісторыя № 1 «Бяспечныя канікулы» прайшла хутка і насычана. Дзеці афармлялі атрадныя вугалкі, наведалі школьны музей ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.В. Хацімскага, прайшла урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай смены.