Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2021»
У суботу ўдзельнікі экалагічнага аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая ў гэтым годзе прысвечана Году народнага адзінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі пасадзілі лес на тэрыторыі Бярозаўскага лясніцтва.
Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі
Суботнім днём барацьбы са шкоднымі звычкамі, а менавіта спартландыяй «Мы шкодным звычкам скажам: “Не!” і адкрытым мікрафонам “Жыццё без тытуню, алкаголю, наркотыкаў. Пагаворым пра перавагі” завяршыўся тэматычны школьны тыдзень барацьбы з курэннем.
Апошні званок 2019/2020 навучальнага года. Да сустрэчы на экзаменах!
30 мая для вучняў 11 класа, іх бацькоў, а таксама настаўнікаў прагучаў апошні званок.
Віншуем і ганарымся!
Каманда школы «Ой, да ладненько» (Басак Марыя і Давідзенка Вадзім, 7 клас, Вашчук Ілья і Лаўраш Вікторыя, 6 клас, Вахновіч Антон і Валасовіч Ксенія, 5 клас — удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Інтэлектуалы», кіраўнік Фядотава А.А.) занялі ІІ месца ў абласным асінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?”! Віншуем каманду з дэбютам і заслужаным ІІ месцам!
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Субота 20 лістапада запрасіла ўсіх на дзень грамадскіх аб’яднанняў. Сярод вучняў пачатковых класаў былі падведзены вынікі конкурса малюнкаў “Законы акцябрат”, піянеры школы прынялі ўдзел у праграме «Па старонках піянерскага Статута».
Cуботні дзень малой радзімы
Апошняя субота месяца была прывечана малой радзіме. Вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа «Дарога да Пружан», а старэйшыя працавалі з творчай мастэрні «Новае жыццё другаснай сыравіне».