Заданне 6.2. па тэме «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю»: размяшчэнне ў агульнадаступных месцах для мясцовага насельніцтва нагляднага прыродаахоўнага інфармацыйнага матэрыялу
У красавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданне 6.2. па тэме «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)»:стварылі памяткі, лістоўкі, плакаты. Атрыманыя «напаміналкі» яны не толькі размясцілі ў агульнадаступных месцах, але і раздалі мясцоваму насельніцтву.
З 19 красавіка па 24 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень экалогіі
Конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет»
Фінальным мерапрыемствам тыдня экалогіі стаў конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет». Наглядна, эмацыянальна і, галоўнае, даступна для аднагодкаў, школьнікі ў сваіх выступленнях даносілі важную думку: ахова навакольнага асяроддзя неабходная для выжывання самога чалавецтва, а прырода нашай планеты ўнікальная і яе цяжка аднавіць. Конкурс называўся «Беражы гэты свет»і гэтая фраза выказала стаўленне дзяцей да экалагічных праблем планеты. Сярод вучняў пачатковых класаў лепшымі сталі агітбрыгады 1 і 4 класаў, а сярод старэйшых — 5 і 8 класаў.
Работа праекта «Зялёныя школы»: конкурс малюнкаў «Адновім нашу Зямлю!»
У рамках работы праекта «Зялёныя школы» вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Адновім нашу Зямлю» у рамках праекта «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні».
Суботні дзень малой радзімы
Апошняя субота верасня была прысвечана Году малой радзімы. Пакуль вучні 1 — 4 класаў наведвалі гадзіну зносін «Родны свой край любі і ведай», вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнага дэсанту «Захоўваем планету».
Суботні дзень без аўтамабіля
У рамках мерапрыемтсваў Еўрапейскага тыдня мабільнасці субота 19 верасня прайшла пад дэвізам «Дзень без аўтамабіля».