80-годдзю прысвячаецца

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.

Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»  арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў  стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.

Продолжить чтение80-годдзю прысвячаецца

Наведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Брацкаю магілу ў аг.Чарнаўчыцы наведалі навучэнцы нашай школы. У цэнтры вёскі стаіць манумент — скульптурная фігура смуткуючай маці на пастаменце. Пліта з чорнага мармуру з прозвішчамі 507 пахаваных. Побач шэсць стэл з імёнамі воінаў-землякоў, якія загінулі на фронце. Устаноўлены ў 1994 годзе.

Мы ніколі не забудзем тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Наведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі знакавае месца ў аг.Турна Вялікая, каля будынка школы, дзе пахаваны 15 воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых ў ліпені 1941 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 13 партызан, перапахаваных ў 1982г. У 1962 годзе ўстаноўлена скульптура смуткуючай жанчыны.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

Экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»

27 чэрвеня адбылася экскурсія ў мемарыяльны комплекс» Брэсцкая крэпасць-герой » вучняў нашай школы ў рамках мерапрыемстваў прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экскурсія была арганізавана ў музей абароны Усходняга форта — аднаго з самых магутных і арганізаваных ачагоў супраціўлення ў чэрвені 1941 года.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»

Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу»

У рамках марафона патрыятычных спраў у  школе прайшоў фестываль ваеннай песні.

Продолжить чтениеФестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу»

Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

У рамках  марафона патрыятычных спраў вучні школы наведалі выставы  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах  «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

Мы памятаем!

9 мая педагагічны калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгах у аг. Харава і аг. Калядзічы, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ»  са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі музычныя  кампазіцыі і ўрачыста ўсклалі кветкі каля помнікаў.

Продолжить чтениеМы памятаем!

Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні»

12 снежня для вучняў 1-11 класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок «Ала-сястра Хатыні», прысвечаны 80 — годдзю трагедыі ў беларускай в. Ала. Мерапрыемства наведала старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэту Пстыга А. Р.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні»

Субота 2 верасня запрашае на Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

2 верасня

Продолжить чтениеСубота 2 верасня запрашае на Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання