Экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»
27 чэрвеня адбылася экскурсія ў мемарыяльны комплекс» Брэсцкая крэпасць-герой » вучняў нашай школы ў рамках мерапрыемстваў прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экскурсія была арганізавана ў музей абароны Усходняга форта — аднаго з самых магутных і арганізаваных ачагоў супраціўлення ў чэрвені 1941 года.
Віншаванне з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Летнія прыгоды. Дзень пятнадцаты. Закрыццё лагера
Ну, вось і праляцела 15 дзён. Здаецца, што яшчэ зусім нядаўна мы стаялі тут і радаваліся таму, што пачынаецца наша змена. Наперадзе было шмат цікавых і займальных спраў: розныя гульні, майстар-класы, экскурсіі! А цяпер усё гэта засталося толькі ў памяці, але мы шчыра спадзяемся, што з радасцю і, напэўна, з лёгкім сумам будзем успамінаць гэтыя дні. Да сустрэчы, лета — 2025!
Шаг к успеху
25 июня 2024 года с воспитанниками пришкольного оздоровительного лагеря «Солнышко» в рамках информационно-просветительской акции «Шаг к успеху» состоялась встреча с народным мастером Республики Беларусь Кулецкой Марией Николаевной.
Мария Николаевна продемонстрировала печатные издания в которых рассказывается о биографии и творчестве, познакомила ребята со своими работами.
«Творчество помогает нам понимать друг друга с полуслова, жить в гармонии с собой и миром, видеть добро» — сказала Мария Николаевна Кулецкая.
Летнія прыгоды. Дзень дванаццаты. Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа (у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» наведалі мітынг-рэквіем «Ніхто не забыты, нішто не забыта…» у аг. Калядзічы. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых у барацьбе за Радзіму, усклалі кветкі да помніка загінулым аднавяскоўцам.
Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі
17 чэрвеня для навучэнцаў дзявятых класаў адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі. Свой першы дакумент аб адукацыі атрымалі восем выпускнікоў 9-х класаў. Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна пажадала дзецям зрабіць правільны выбар у жыцці і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. З добрымі словамі звярнулася таксама і класны кіраўнік Карнялюк Вольга Мікалаеўна і пажадала ўсяго найлепшага ў будучым.
Выпускны баль — 2024
14 чэрвеня запомніцца выпускнікам нашай установы на ўсё жыццё. Сёння для 8 юнакоў і дзяўчат адбыўся прыгожы і хвалюючы выпускны баль. У нашай школе ён праводзіцца ярка і маштабна, а падтрымаць адзінаццацікласнікаў, якія развітваюцца са школай, прыходзяць не толькі родныя, педагогі, але і сябры.
У добры шлях, выпускнікі!