З 9 кастрычніка па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці
У рамках тыдня Маці ў школе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, навучэнцы пачатковых класаў і іх мамы прынялі ўдзел у фотаконкурсе «Прафесія маёй мамы», на групе падоўжанага дня дзеці зрабілі для сваіх любімых матуль прыгожыя букеты, а завяршыўся тыдзень святочным канцэртам, дзе гасцямі свята былі нашы самыя дарагія матулі.
Кіналекторый да Дня Маці
Маці — галоўны чалавек у жыцці людзей. Напярэдадні свята кінатэатр «Спадарожнік» прадэманстраваў сцецрэпартаж да Дня Маці для вучняў нашай установы. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што трэба любіць і паважаць самага роднага на свеце чалавека — маці.
Суботні дзень ваенна-патрыятычнага выхавання
Суботні дзень выдаўся вельмі насычаным і плённым. Ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Цана Дня Перамогі», конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала «Пошта дабрыні», у рамках якой вучні разносілі паштоўкі ветэранам педагічнай працы да Дня настаўніка, бабулям і дзядулям да дня пажылых людзей, акцыя «Абеліск». Вучні школы здзейснілі экскурсію ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і музей ДУА «СШ №1 г.Пружаны імя ЧБВА» з наведваннем выстаў па генацыду беларускага народа, а таксама навучэнцы прымалі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.
Павага. Клопат. Адказнасць.
У рамках мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей у школе прайшоў конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала творчая майстэрня «Паштоўка для бабулі, паштоўка для дзядулі», пасля якой, вучні адправіліся з акцыяй «Пошта дабрыні» павіншавать бабуль і дзядуль, ветэранаў педагагічнай працы, з днём пажылых людзей і з надыходзячым днём настаўніка.
Экскурсія ў кінатэатр
У рамках Году міру і стварэння вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі 19 верасня наведалі кінатэатр «Спадарожнік» у г.Пружаны, дзе ажыццявілі прагляд нацыянальнага гістарычнага мастацкага фільма «На другім беразе». Добрая ігра акцёраў дазваляе пранікнуцца пачуццямі і перажываннямі герояў і дае адчуванне сваёй прысутнасці ў гэтым фільме. Акунуцца ў атмасферу таго часу дазваляе і музычнае афармленне. Пасля прагляду мы выходзілі, уражаныя сюжэтам і ігрой акцёраў. Фільм вучыць нас усіх, што менавіта ў адзінстве сіла народа і што будучыня краіны толькі ў нашых руках.
З 11 верасня па 16 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства
У рамках Тыдня народнага адзінства ў школе быў праведзены конкурс плакатаў «Proединство», піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння ГА «БРПА», флэшмоб-эстафета, праведзены кіналекторыі «Легенды і паданні Беларусі» для вучняў 1 — 5 класаў і фільм»Тры дні свабоды» для вучняў старэйшых класаў. 15 верасня ў школе прайшоў адзіны ўрок «Дзень народнага адзінства».
Суботні дзень працоўнага і прафесійнага выхавання
Суботні дзень працоўнага і прафесійнага выхавання прайшоў у школе вельмі насычана і пладатворна. Вучні наведалі пазнавальную гадзіну «У свеце цікавых прафесій», літаратурна-музычную кампазіцыю «Розныя людзі адной краіны» з удзелам бібліятэкара Калядзіцкага СДК, і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Калі мы адзіныя -мы непераможныя» да Дня народнага адзінства.
Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства
Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства ад Хараўской СШ
—https://www.instagram.com/reel/CxKr0kOMSG3/?igshid=M2MyMzgzODVlNw