Летнія прыгоды. Дзень дванаццаты. Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа (у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» наведалі мітынг-рэквіем «Ніхто не забыты, нішто не забыта…» у аг. Калядзічы. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых у барацьбе за Радзіму, усклалі кветкі да помніка загінулым аднавяскоўцам.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дванаццаты. Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Летнія прыгоды. Дзень дзявяты…Дзень маёй Радзімы

Для дзяцей сёння дзень выдаўся насычаны: спартландыя «За спартыўную Беларусь», гульня па станцыях «Акцябраты і піянеры вывучаюць Беларусь», а таксама песенны батл «Песні пра малую Радзіму», наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду на Пружаншчыне»….

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дзявяты…Дзень маёй Радзімы

Наведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

У рамках  марафона патрыятычных спраў вучні школы наведалі выставы  «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах  «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Продолжить чтениеНаведванне школьнай выставы «Генацыд беларускага народа»

Мы памятаем!

9 мая педагагічны калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгах у аг. Харава і аг. Калядзічы, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ»  са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі музычныя  кампазіцыі і ўрачыста ўсклалі кветкі каля помнікаў.

Продолжить чтениеМы памятаем!

Адукацыйная экскурсія ў Ружаны

26 красавіка вучні 1 і 5 класаў  наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. У рамках марафона патрыятычных спраў, па дарозе дадому, вучні таксама наведалі помнікі ў вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўленыя ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў Ружаны

Экскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

У рамках агульнаадукацыйных экскурсій 24 красавіка навучэнцы школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык» з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

Экскурсія ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Карысныя канікулы» працягваюцца. Сёння навучэнцы нашай школы наведалі УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

У першы дзень канікул навучэнцы наведалі яшчэ і  Нясвіжскі замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, які знаходзіцца ў паўночна—ўсходняй частцы горада Нясвіжа ў Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г.Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Нясвіжскі замак

Экскурсія ў Мірскі замак

24 сакавіка, ў першы дзень канікул, навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі Мірскі  замак з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа.

Мірскі замак — абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыя ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік архітэктуры, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.  Навучэнцы засталіся пад добрым уражаннем ад убачанага і з задавальненнем хацелі б вярнуцца яшчэ.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Мірскі замак

Кіналекторый

14 сакавіка ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысціх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне для вучняў старэйшых класаў быў прадэманстравны фільм «Гаворыць нямая памяць».

Продолжить чтениеКіналекторый