Акцыя «Абеліск»
Экскурсія ў Камянецкую вежу
20 лістапада навучэнцы нашай школы наведалі музей Камянецкая вежа з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа». Камянецкая вежа, якая знаходзіцца ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці, – унікальны прыклад сярэднявечнага абарончага дойлідства. Яна ўнікальная тым, што з’яўляецца самым старажытным абарончым збудаваннем на тэрыторыі Беларусі, якое захавалася да нашага часу ў першапачатковым, амаль нязменным выглядзе.
Наведванне выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»
На гэтым тыдні прайшлі інфармацыйныя гадзіны з выкарыстаннем вучэбных дапаможнікаў «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Адным з асноўных сродкаў знішчэння беларускага насельніцтва былі лагеры смерці — месцы масавага ўтрымання і знішчэння людзей. Аб гэтым і не толькі ішла размова ў класах…
ПРАГЛЯД ФІЛЬМА-РАССЛЕДАВАННЯ АНТ «ВІРУС НАЦЫЗМУ»
21 кастрычніка для навучэнцаў 8-11 класаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма-расследавання АНТ «Вірус нацызму». Фільм «Вірус нацызму» расказвае пра паходжанне і распаўсюджванне нацысцкай ідэалогіі, а таксама пра яе ўплыў на сучаснае грамадства. У фільме паказана, адкуль у падлеткаў узнікае цікавасць да нацыстаў, хто выклікае ім нацысцкія ідэалы і да чаго можа прывесці захапленне, якое здаецца бяскрыўдным на першы погляд. У ходзе абмеркавання фільма, быў зроблены акцэнт на захаванне гістарычнай памяці. Мы памятаем, да чаго прывёў нацызм у гады Вялікай Айчыннай вайны!
Экскурсія ў Пружанскі Палацык
21 верасня вучні Хараўской сярэдняй школы наведалі «Музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Для вучняў была прапанавана аглядная экскурсія па палацыку з экспазіцыяй ўнікальнай ў сваім родзе выставай старадаўніх карт, прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага грамадства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і космааэракартаграфіі БДУ, а таксама з экспазіцыяй «Генацыд беларускага народа».
Образовательная экскурсия в Берёзовский историко-краеведческий музей
12 сентября 2024 года для учащихся Хоревской средней школы была организована образовательная экскурсия в УК «Берёзовский историко-краеведческий музей.Филиал «Галерея искусств». Учащиеся посетили выстовочные экспозиции по таким темам как » Война в Афганистане», «От патефона до Айфона», а также одной из экспозиций был «Концлагерь по-польски Береза-Картузская» . Учащимся 9 — 11 классов была рассказана трагическая судьба людей которые отбывали здесь наказание. Часто можно встретить утверждение, что саму форму организации концентрационного лагеря польские полицейские переняли у гитлеровцев. Действительно, по некоторым атрибутам (пять рядов колючей проволоки, ров вокруг и т.д.) Березовский лагерь напоминал первые такие же аналоги в Третьем рейхе. Но документальных подтверждений версии об обмене этим своеобразным опытом нет. Впрочем, польским властям вовсе не нужно было перенимать что либо, заимствовать у своего западного соседа. К 1934 году, когда возник лагерь в Березе, такие методы изоляции населения были очень хорошо известны в мире.
Экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»
27 чэрвеня адбылася экскурсія ў мемарыяльны комплекс» Брэсцкая крэпасць-герой » вучняў нашай школы ў рамках мерапрыемстваў прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экскурсія была арганізавана ў музей абароны Усходняга форта — аднаго з самых магутных і арганізаваных ачагоў супраціўлення ў чэрвені 1941 года.