Пазнавальная праграма «Беражыце птушак»

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» для вучняў 1 — 7 класаў правялі пазнавальную праграму «Беражыце птушак», дзе расказалі пра птушку года — вялікага падворліка, а таксама правязлі ўсіх гледачоў па станцыях горада «Птушкаград».

                                                                 

Продолжить чтениеПазнавальная праграма «Беражыце птушак»

Акцыя «Падкармі птушачку»

Вучні 1 — 6 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Падкармі птушачку» у рамках абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеАкцыя «Падкармі птушачку»

Героям спяваць лёгка, або «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах»

Вучні 3 — 6 класаў наведалі інфармацыйныя гадзіны па папулярызацыі адказных адносін да адходаў, паасобнага збору адходаў, а таксама разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотавай А.А. і настаўнікам геаграфіі Чабацько С.С. прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Героям спяваць лёгка» на лепшы кліп пра паасобны збор адходаў на песню «Каб Планету нам ратаваць», стварыўшы кліп «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах». Жадаем удзельнікам перамогі, а ўсім — адказна адносіцца да паасобнага збору адходаў.

                                                                                                                                               

Продолжить чтениеГероям спяваць лёгка, або «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах»

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

Сёлета 65 беларускіх гарадоў прымаюць удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці (ЕТМ) – міжнароднай інфармацыйнай кампаніі, якая праходзіць з 16 па 22 верасня. Мэтай кампаніі з’яўляецца забеспячэнне ўстойлівай мабільнасці насельніцтва гарадоў, якая павінна будавацца, перш за ўсё на развіцці транспарту агульнага карыстання і стварэнні камфортных і бяспечных умоў для пешаходаў і веласіпедыстаў. Тэма ЕТМ-2018: «Выбірайце і рухайцеся з прапановай сфакусавацца на «мультымадальнасці» — выкарыстанні розных рэжымаў для розных паездак»

Продолжить чтениеЕўрапейскі тыдзень мабільнасці

Суботні дзень турыста

12 мая вучні школы сталі сапраўднымі турыстамі і адправіліся да р.Ясельда. Падчас падарожжа настаўнікі Марчык Т.П. і Кніга А.У. пазнаёмілі ўсіх з прыродай мясцовасці, а настаўнік фізічнай культуры Дунько А.С. расказаў і паказаў, як правільна разводзіць вогнішча. Пасля смачнага снядання ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні, захапляліся прыгажосцю родных мясцін.

                                                                                                                      

Продолжить чтениеСуботні дзень турыста