Праваслаўе майго краю
28 красавіка адбылася экскурсія «Праваслаўе майго краю» ў храм Покрыва Прысвятой Багародзіцы ў аг. Руднікі. У мястэчку Руднікі Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Настаяцель храма Анатоль Васільевіч Кавальскі расказаў,што храм быў пабудаваны ў 19 стагоддзі на месцы старой драўлянай царквы, якую пабудавалі ў пачатку ХVIII стагоддзя. Храм Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1872 г.) унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.