Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»
Усебеларуская акцыя » Мы-грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла сёння ў Пружанскім раённым выканаўчым камітэце. У першай частцы мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія ў Суд Пружанскага раёна, дзе маладыя грамадзяне пазнаёміліся з работай судовай сістэмы Беларусі. Пасля навучэнцаў чакала сустрэча з прадстаўнікамі раённай улады, якія расказалі аб структуры выканаўчай і заканадаўчай улады ў райвыканкаме.
У акцыі прыняла ўдзел і вучаніца нашай школы Губарык Ганна, якая была ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у раённым конкурсе эсэ «Пасланне Прэзідэнту».