Віншуем і ганарымся!
У рамках праграмы па сацыяльным праектаванні для падлеткаў і моладзі «АПШЫФТ, якая рэалізуецца Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна ў Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), лепшым ад Брэсцкай вобласці стаў праект «АП ПДД» каманды нашай школы (Зыбін Арцём і Жур Ангеліна, 9 клас, Барысевіч Ангеліна, 10 клас; кіраўнік — Фядотава А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце). Праект «АП ПДД» атрымаў фінансаванне ў памеры 1000 $.