Віншуем і ганарымся
Драздова Вольга Антонаўна (настаўнік пачатковых класаў) і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна (намеснік дырэктара па вываваўчай рабоце) узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення. Віншуем і жадаем новых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Чабоцька Святлана Сцяпанаўна з гульнёвай праграмай «7 цудаў Беларусі» у намінацыі «Гуляюць дарослыя» занялі 3 месца на адкрытым абласным конкурсе-фестывалі гульнёвых праграм «Чароўная скарбонка», які праходзіў 14 чэрвеня на сцэне ЦМТ у г.Брэсце. Жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
Кулік Ангеліна, вучаніца 9 класа, заняла ІІІ месца ва ўзроставай катэгорыі 14 — 17 гадоў на конкурсе дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся
Вучаніца 5 класа Басак Марыя з вершам Ул.Караткевіча «Дзяўчына пад дажджом» заняла ІІІ месца на раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка». Жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся
Віншуем і ганарымся!
Рустам Мірзаеў, вучань 4 класа, і яго кіраўнік Вольга Антонаўна Драздова на абласным конкурсе даследчых работ «З навукай у будучыню» для навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся!
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава, а таксама Усік Міхаіл, Павел Чыбук і вучні 5 класа занялі ІІІ месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурса на лепшую сцэнарную распрацоўку навагодняй конкурсна-гульнёвай праграмы «ЕЛКА-ФЭСТ» у намінацыі «Лепшая сцэнарная рапсрацоўка сюжэтна-гульнёвай праграмы для сярэдняга школьнага ўзросту». Віншуем!