Віншуем і ганарымся!
Калектыў вучняў школы (Усік Міхаіл, вучань 10 класа, Барысевіч Ангеліна, вучаніца 8 класа, Белаш Святлана, Жур Ангеліна, Варабей Злата, вучаніцы 7 класа, Басак Марыя і Сотнік Багдана, вучаніцы 6 класа, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прыняў ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод». Гульнёвая праграма «Таямніцы бабулінага куфэрка» была адзначана дыпломам удзельніка, а Усік Міхаіл атрымаў дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы вядучы народных гульняў і забаў».
Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся!
Каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Сарока Кірыл, вучань 10 класа; Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна, вучаніцы 8 класа; Зыбін Арцём, вучань 7 класа; Басак Марыя і Лаўраш Аляксей, вучні 6 класа; Скобля Аліна, вучаніца 5 класа; Вахновіч Антон, вучань 4 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 41-ым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд!