Віншуем і ганарымся!
Каманда школы «Ой, да ладненько» (Басак Марыя і Давідзенка Вадзім, 7 клас, Вашчук Ілья і Лаўраш Вікторыя, 6 клас, Вахновіч Антон і Валасовіч Ксенія, 5 клас — удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Інтэлектуалы», кіраўнік Фядотава А.А.) занялі ІІ месца ў абласным асінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?”! Віншуем каманду з дэбютам і заслужаным ІІ месцам!
Віншуем і ганарымся!
Вучаніца 3 класа Губарык Ганна, удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Усмешка»(кіраўнік Фядотава А.А.) ў раённым конкурсе дзіцячай творчасці, прысвечаным 80-годдзю РАУС Пружанскага раёна, атрымала дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
Вучаніца 7 класа Варабей Злата, удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Майстрыха»(кіраўнік Дзевянцейчык І.У.) ў раённым конкурсе вырабаў «Другое жыццё непатрэбных рэчаў» атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Калі б вы ведалі, з якога смецця…». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
Вучань 10 класа Усік Міхаіл і настаўніца нямецкай мовы Ляшчук Марына Ігараўна прынялі ўдзел у конкурсе работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2019″. Міхаіл быў узнагароджаны падзякай, а Марына Ігараўна атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем і жадаем далейшых творчых перамог!
Віншуем і ганарымся!
У апошні школьны дзень 2018/2019 навучальнага года вучні школы вярнуліся з раённай інтэлектульнай гульні «Экаквіз»з дыпломам ІІ ступені. Віншуем Усіка Міхаіла і Яблонскага Рамана, вучняў 10 класа, Барысевіч Ангеліну, Менешаву Эмілію і Неміровіча Дзмітрыя, вучняў 8 класа, Зыбіна Арцёма, вучня 7 класа, Казачэнка Аліну, вучаніцу 6 класа і іх кіраўніка Чабоцька Святлану Сцяпанаўну.