Рэспубліканская акцыя «Аднавім лясы разам»
13 красавіка члены ГА «БРСМ» і «БРПА» разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у акцыі «Аднавім лясы разам».
Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІІ чвэрці
На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню ІІІ чвэрці, падвялі вынікі, узнагародзілі лепшых вучняў, якія праялі сябе ў розных конкурсах. Перад вучнямі выступіла дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна, якая напомніла аб правілах бяспечных паводзін падчас вясновых канікул.
Уручэнне членскіх білетаў ГА «БРСМ»
15 сакавіка 9 вучняў нашай установы адукацыіі атрымалі членскія білеты ГА «БРСМ». Супрацоўнік сельскага выканаўчага камітэта Корсікава Э.К. звярнулася да моладзі са словамі віншавання і ўручыла білеты. Уручэнне членскіх білетаў ажыццявілася ў рамках правядзення мерапрыемства «Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», якое праводзілася сумесна з Хараўскім СКБ.
Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Я патрыёт своей краіны»
2 сакавіка адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны» у рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці». Нашу ўстанову адукацыі прадставіў Новік Кірыл, навучэнец 10 класа і група падтрымкі: Скобля Максім, Лаўраш Аляксей, Белаш Ганна, Баландзіна Міраслава, Аліферук Арцём. Па выніках трох конкурсаў: Эсэ «Аб той вясне…», партфоліо і візітная картка — Кірыл заняў 3 месца. Віншуем і ганарымся!
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй прапанаваў вучням мноства мерапрыемстваў: гадзіна зносін “Навошта чалавеку сям’я”, спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы”, конкурс калажаў “Мая сямья”, а таксама члены ГА «БРПА» прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фетываля-конкурса “У адзіным рытме” у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, а члены ГА «БРСМ» удзельнічалі у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”.
А ну-ка, хлопцы!
22 лютага на базе ДЮСШ №1 г. Пружаны прайшоў раённы конкурс «А ну-ка , хлопцы!» прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе нашы хлопцы паказалі добрыя вынікі — 3 месца ў намінацыі «Салдацкая песня».
Наведванне выставы
6 лютага вучні 11 класа правялі экскурсію для навучэнцаў 8 — 9 класаў «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Члены ГА «БРСМ», удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» расказвалі вучням аб новых фактах генацыду ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Акцыя «Ад усёй душы»
13 студзеня ў школе прайшла акцыя «Ад усёй душы»